Газета «Эканаміст»

Які Вы хочаце бачыць газету «Эканаміст» заўтра?

Шматтыражная газета УА “БДЭУ” “Эканаміст” больш за 40 гадоў распавядае пра падзеі і дасягненні вядучага эканамічнага вну краіны. На яе старонках адлюстройваюцца вехі гісторыі універсітэта, абмяркоўваюцца праблемы вышэйшай школы рэспублікі, вядуцца плынныя дыскусіі і прапагандуюцца  лепшыя методыкі выкладання і навуковай дзейнасці вучоных.

Шматтыражная газета друкуецца 2 разы на месяц фарматам А-3, часам з дадатнікам “Студэнскі веснік” ці іншымі ўкладнікамі, якія рыхтуюць самі студэнты. Газета мае шырокую аўдыторыю чытачоў, карыстаецца аўтарытэтам у моладзі і выкладчыкаў вну. Імкнецца быць цікавай чытачам, адлюстроўвае актуальные тэмы ў разнастайных жанрах і фотаілюстрацыях. Тэматыка выступленняў газеты ахоплівае праблемы студэнцтва, адукацыі, выхавання моладзі, ідэалагічную накіраванасць дзяржаўнай палітыцы, пытанні навукі і іншыя накірункі дзейнасці вну.

Навіны спорту, культурнага жыцця універсітэта, навацыі навучальнага працэсу і шмат іншага з жыцця БДЭУ знаходзіць нязменнае адлюстраванне на старонках перыядычнага выдання. Таксама чытачы маюць магчымасць бачыць “Эканаміст” у Электроннай бібліятэцы вну і на сайце універсітэта.

Мы актыўна дапамагаем маладым таленавітым студэнтам, якія маюць жаданне друкавацца на старонках газеты або ў інтэрнеце, асвайваць пачаткі журналісткай дзейнасці, падтрымліваем іх творчы запал і дапамагаем знайсці цікавыя тэмы для друкоўкі. У гэтых пытаннях рэдакцыя плённа супрацоўнічае з маладзёжнымі суполкамі, як грамадскімі – прафкамам і ПА БРСМ БДЭУ, так і нефармальнымі аб,яднаннямі.

Званіце і прыходзце да нас у рэдакцыю, альбо пішыце на эл.адрас: economist@bseu.by. Мы заўсёды чакаем  добрыя і цікавыя навіны ад вас, дарагія нашы чытачы!

З павагай, Рэдактар газеты АНТАНІНА КУЧКО.

Увага: для чытання «Эканаміста» неабходна мець на кампутары бясплатную праграму Adobe Acrobat Reader для чытання файлаў у фармаце PDF. Спампаваць бясплатную праграму Adobe Acrobat Reader для чытання файлаў у фармаце PDF.

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi, 26, кор. 2, к. 16/3

Тэл.: +375 17 209-78-69
вн. 12-46

Пошта: ekonomist@bseu.by

 

Аб часопісе

Архіў нумароў


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь