Факультэт перападрыхтоўкi «Кансалтгандальцэнтр»

Дэкан:

Цыганкоў Дзмiтрый Георгiевiч
кандыдат юрыдычных навук
дацэнт

 Дэкан факультэта Цыганкоў Дзмiтрый Георгiевiч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Спецыяльны факультэт па перападрыхтоўцы кадраў з вышэйшай адукацыяй «Кансалтгандальцэнтр БДЭУ» створаны загадам рэктара БДЭУ ад 29.07.1999 № 349-17.

Ў адпаведнасці з загадам рэктара БДЭУ ад 24.07.2006 № 533-А спецфакультэт «Кансалтгандальцэнтр БДЭУ» ўключаны ў склад Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў Установы адукацыi «Беларускi дзяржаўны эканамiчны ўнiверсiтэт» у якасці вучэбна-адміністрацыйнага падраздзялення –  факультэта перападрыхтоўкi «Кансалтгандальцэнтр».

Факультэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб факультэце перападрыхтоўкі ІПК і ПЭК, іншымі лакальнымі нарматыўнымі актамі БДЭУ на падставе заключаемых ва ўстаноўленым парадку дагавораў з міністэрствамі, іншымі органамі дзяржаўнага кіравання, арганізацыямі і фізічнымі асобамі.

Слухачамі факультэта з'яўляюцца фізічныя асобы, залічаныя на навучанне загадам рэктара БДЭУ, у тым ліку па напрамках рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый розных формаў уласнасці, пасля заключэння дагавораў на навучанне. На факультэт могуць таксама залічвацца на платнай аснове студэнты старэйшых курсаў устаноў вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Навучанне праводзіцца ў завочнай форме.
Слухачам, якiя выканалi ўсе патрабаванні вучэбнага плана, выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі.

Адукацыйны працэс на факультэце забяспечваюць кафедры ўніверсітэта. За факультэтам замацаваная кафедра эканомікі прадпрымальніцтва і права.

Інфармацыя прыёмнай камісіі

 

Кантакты

Адрас: 220037, ул. Менделеева, 36, каб. 206, 207, 208

Тэл.: +375 17 229 12 12 (деканат),
+375 17 229 12 13 (деканат)
 +375 17 229 12 14 (деканат)
+375 17 229 12 11 (декан)

Факс: +375 17 345 74 32

Пошта:konsalt@bseu.by

Инфо: презентация

 

Поступление

Академия МВД Республики Беларусь Барановичский государственный университет Белорусский государственный университет культуры и искусств Белоруcский государственный университет транспорта Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Брестский государственный технический университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Академия управления при Президенте Республики Беларусь