9-09-0412-16 Інтэрнэт-маркетынг
Інтэрнэт-маркетынг - гэта комплекс мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца сучаснымі сеткавымі метадамі, накіраваныя на прасоўванне гандлёвых марак і продаж паслуг і тавараў у інтэрнэце. Пра інтэрнэт-маркетынг трэба казаць, як пра самастойны від дзейнасці ў сферы электроннага бізнесу. Кожны прафесійны маркетолаг не можа абысціся без якасных ведаў прасоўвання ў сучасным лічбавым асяроддзі.
Спецыяліст па інтэрнэт-маркетынгу - гэта спецыяліст, які ажыццяўляе комплекс маркетынгавых мерапрыемстваў у сферы сеткавых тэхналогій з мэтай прасоўвання на рынку тавараў і розных паслуг.
Да мэтавай аўдыторыі можна аднесці:
• маркетолагаў;
• прадпрымальнікаў і кіраўнікоў, якія жадаюць больш паспяхова прасоўваць свае тавары, працы, паслугі;
• усіх тых, хто хацеў бы стаць спецыялістам па інтэрнэт-маркетынгу;
• студэнтаў старэйшых курсаў устаноў вышэйшай адукацыі.
Навучанне па гэтай спецыяльнасці дазваляе сфарміраваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў сферах арганізацыйна-кіраўніцкай дзейнасці ў галіне інтэрнет-маркетынгу, маркетынгавай дзейнасці, аналітычнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы прасоўвання тавараў і паслуг у сетцы Інтэрнет.
Выпускнікі спецыяльнасці «Інтэрнэт-маркетынг» могуць паспяхова:
– ажыццяўляць планаванне, рэалізацыю і каардынацыю ўсіх аспектаў напрамкаў маркетынгавай дзейнасці арганізацыі ў сетцы Інтэрнэт;
– распрацоўваць стратэгію маркетынгавай дзейнасці кампаніі ў сетцы Інтэрнэт;
– вызначаць мэты і задачы маркетынгавай дзейнасці арганізацыі ў сетцы Інтэрнэт;
– праводзіць маркетынгавыя даследаванні ў сетцы Інтэрнэт;
– праводзіць маніторынг дзейнасці арганізацыі і яе навакольнага і ўнутранага асяроддзя;
– ажыццяўляць збор, апрацоўку, аналіз, прадстаўленне і інтэрпрэтацыю інфармацыі аб маркетынгавай дзейнасці арганізацыі ў сетцы Інтэрнэт;
– арганізоўваць каналы маркетынгавай камунікацыі;
– ажыццяўляць прасоўванне інавацыйных прадуктаў у сетцы Інтэрнэт;
– ажыццяўляць пошук, укараненне інавацыйных метадаў работы ў галіне інтэрнэт-маркетынгу.
У выніку навучання Вы атрымаеце:
• якасныя сучасныя веды;
• практычныя навыкі маркетынгавай дзейнасці ў сетцы Інтэрнэт;
• магчымасць працаўладкавання па запатрабаванай прафесіі;
• дыплом дзяржаўнага ўзору аб перападрыхтоўцы з прысваеннем кваліфікацыі «спецыяліст па інтэрнэт-маркетынгу».
Тэрмін навучання - 15 месяцаў.
У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:
1. Маркетынг.
2. Прававыя аспекты прафесійнай дзейнасці.
3. Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.
4. Процідзеянне карупцыі і папярэджанне карупцыйных рызык у прафесійнай дзейнасці.
5. Увядзенне ў інтэрнэт-маркетынг.
6. Ідэалогія беларускай дзяржавы.
7. Ахова працы ў прафесійнай дзейнасці.
8. Брэндынг ў лічбавым асяроддзі.
9. Рэклама ў сетцы Інтэрнэт.
10. Пошукавае прасоўванне і аптымізацыя сайта.
11. Капірайтынг.
12. Маркетынгавыя камунікацыі.
13. Прасоўванне ў сацыяльных медыя.
14. Медыяпланаванне.
15. Вэб-дызайн.
16. Вэб-аналітыка.
17. Сувязі з грамадскасцю ў сетцы Інтэрнэт.


















Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99