9-09-0421-01 Правазнаўства
У сучасных умовах першараднае значэнне набывае фарміраванне, развіццё і замацаванне новага юрыдычнага мыслення, агульнай прававой культуры. Аб'ектыўная неабходнасць удасканалення адносін паміж суб'ектамі гаспадарання патрабуе ўмацавання іх эканамічных сувязей, а, значыць, і патрэбнасць у прававой абароне правоў і законных інтарэсаў.
Юрыст у сучаснай дзяржаве - неабходны спецыяліст у любой сферы дзейнасці грамадства, ён з'яўляецца своеасаблівым гарантам абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Юрыст - гэта спецыяліст, які:
• ведае заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнароднае заканадаўства;
• вырашае задачы, якія заключаюцца ў падрыхтоўцы на аснове права новых, неардынарных рашэнняў;
• удзельнічае ў распрацоўцы дакументаў прававога характару;
• кансультуе грамадзян па юрыдычных пытаннях, садзейнічае ў афармленні дакументаў і актаў маёмасна-прававога характару;
• ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства і не дапускае яго парушэння.
Навучанне па гэтай спецыяльнасці дае магчымасць сфарміраваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне юрыдычнага і кадравага забеспячэння дзейнасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, справаводства ў судах і выканання судовых пастаноў.
Выпускнікі спецыяльнасці «Правазнаўства» могуць паспяхова:
а) ажыццяўляць прававое забеспячэнне ў сферы прафесійнай дзейнасці;
б) ацэньваць дзейнасць арганізацыі на прадмет яе адпаведнасці дзейнаму заканадаўству;
в) прагназаваць развіццё прававых адносін з улікам дзеяння прававых норм і ўносіць рэкамендацыі па ўдасканаленні сферы прафесійнай дзейнасці;
г) выкарыстоўваць інавацыйныя падыходы ў сферы прафесійнай дзейнасці;
д) выконваць функцыі юрыста, юрысконсульта, інспектара па кадрах, сакратара судовага пасяджэння-памочніка суддзі, судовага выканаўцы.
Выпускнікі могуць працаваць юрыстамі, юрысконсультамі, інспектарамі па кадрах, сакратарамі судовага пасяджэння - памочнікамі суддзі, судовымі выканаўцамі.
У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:
1. Грамадзянскае права.
2. Агульная тэорыя права.
3. Канстытуцыйнае права.
4. Судаўладкаванне і пракурорскі нагляд.
5. Прававыя аспекты прафесійнай дзейнасці.
6. Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.
7. Процідзеянне карупцыі і папярэджанне карупцыйных рызык у прафесійнай дзейнасці.
8. Прававая інфарматыка.
9. Ідэалогія беларускай дзяржавы.
10. Ахова працы ў прафесійнай дзейнасці.
11. Адміністрацыйнае права.
12. Крымінальнае права.
13. Працоўнае права.
14. Права сацыяльнага забеспячэння.
15. Сямейнае права.
16. Жыллёвае права.
17. Экалагічнае права.
18. Прыродарэсурснае права.
19. Крымінальны працэс.
20. Гаспадарчае права.
21. Грамадзянскае судаводства.
22. Міжнароднае прыватнае права.
23. Фінансавае права.
24. Падатковае права.
25. Мытнае права.
26. Міжнароднае публічнае права.
Тэрмін навучання - 15,5 месяцаў. Пасля заканчэння навучання слухачам, якія прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы ўстаноўленага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі - юрыст.


















Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99