9-09-0311-09 Эканоміка і кіраванне ў прадпрымальніцкай дзейнасці

У штодзённай свядомасці паняцце прадпрымальніцкай дзейнасці атаясамліваецца з дзейнасцю індывідуальных прадпрымальнікаў ці арганізацый прыватнай формы ўласнасці. Аднак гэта не так. Усе арганізацыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем органаў дзяржаўнай улады і кіравання, ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць. «Прадпрымальніцкая дзейнасць - гэта самастойная дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб, якая ажыццяўляецца імі ў грамадзянскім абароце ад свайго імя, на сваю рызыку і пад сваю маёмасную адказнасць і накіраваная на сістэматычнае атрыманне прыбытку ад карыстання маёмасцю, продажу рэчаў, вырабленых, перапрацаваных або набытых названымі асобамі для продажу, а таксама ад выканання работ або для выканання работ або не выкарыстоўваюцца для ўласнага спажывання» (Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, арт. 1).

Такім чынам, прадпрымальніцтва – адна з канкрэтных форм праяўлення грамадскіх адносін, якая садзейнічае не толькі павышэнню матэрыяльнага і духоўнага патэнцыялу грамадства, але і стварае спрыяльную глебу для практычнай рэалізацыі здольнасцей і талентаў кожнага індывіда. Сёння адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь з'яўляецца развіццё чалавечага патэнцыялу, ініцыятывы і прадпрымальніцтва.

Спецыяльнасць перападрыхтоўкі 9-09-0311-09 «Эканоміка і кіраванне ў прадпрымальніцкай дзейнасці» дае магчымасць сфарміраваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне эканомікі і кіравання, планава-эканамічнай работы, аналізу эканамічных вынікаў суб'екта эканамічнай дзейнасці.

Тэрмін навучання - 18 месяцаў. Пасля заканчэння навучання слухачам, якія прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы ўстаноўленага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст».

Выпускнікі спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў прадпрымальніцкай дзейнасці» могуць паспяхова:
а) ажыццяўляць работу па кіраванні, аптымізацыі арганізацыйнай структуры, распрацоўцы стратэгіі развіцця арганізацыі;
б) ажыццяўляць эканамічную дзейнасць;
в) выконваць разлікі па матэрыяльных, працоўных і фінансавых затратах і праводзіць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне стварэння суб'екта прадпрымальніцкай дзейнасці;
г) праводзіць эканамічны аналіз гаспадарчай дзейнасці, планаваць знешнеэканамічную дзейнасць;
д) выконваць работу, накіраваную на забеспячэнне росту прыбытковасці, канкурэнтаздольнасці і якасці тавараў і паслуг, павышэнне эфектыўнасці і рэнтабельнасці вытворчасці.

У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:

1. Эканоміка арганізацыі.
2. Нацыянальная эканоміка Беларусі.
3. Бухгалтарскі ўлік.
4. Прававыя аспекты прафесійнай дзейнасці.
5. Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.
6. Процідзеянне карупцыі і папярэджанне карупцыйных рызык у прафесійнай дзейнасці.
7. Асновы статыстыкі.
8. Маркетынг і цэнаўтварэнне.
9. Ідэалогія беларускай дзяржавы.
10. Ахова працы ў прафесійнай дзейнасці.
11. Падаткі і падаткаабкладанне.
12. Арганізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці і інвестыцыі.
13. Асновы лагістыкі.
14. Упраўленне зменамі ў бізнэсе.
15. Фінансы і фінансавы менеджмент.
16. Менеджмент.
17. Аналіз гаспадарчай дзейнасці.
18. Упраўленне персаналам і арганізацыя працы.
19. Эканоміка і кіраванне інавацыямі.
20. Бізнес-планаванне.
21. Антыкрызіснае кіраванне.
22. Эканоміка і кіраванне гаспадарчымі рызыкамі.


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь