9-09-0411-01 Бухгалтарскі ўлік і аналіз

У сучасных умовах развіцця рынкавых адносін бухгалтарскі ўлік гуляе адну з найважнейшых роляў у кіраванні арганізацыяй. З яго дапамогай фарміруецца інфармацыя аб яе рабоце, стане і руху маёмасных сродкаў. Бухгалтарскі ўлік уяўляе сабой збор і сістэматызаванне фінансавай інфармацыі. Ён вызначае асноўныя фінансавыя складнікі арганізацыі і вымярае іх грашовы кошт. У дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што бухгалтарскі ўлік павінны весці юрыдычныя асобы незалежна ад іх форм уласнасці. Дадзеныя бухуліку выкарыстоўвае як кіраўніцтва арганізацыі для аналізу рэзультатыўнасці дзейнасці, так і крэдыторы, інвестары і дзяржаўныя падатковыя органы.

Навучанне па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і аналіз» дазваляе сфарміраваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне ўлікова-аналітычнай работы, фінансава-гаспадарчага кантролю і аўдыту, укаранення інавацыйных форм і метадаў уліку ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:
1. Ідэалогія беларускай дзяржавы.
2. Ахова працы ў прафесійнай дзейнасці.
3. Прававыя аспекты прафесійнай дзейнасці.
4. Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.
5. Процідзеянне карупцыі і папярэджанне карупцыйных рызык у прафесійнай дзейнасці.
6. Эканоміка арганізацыі.
7. Асновы статыстыкі.
8. Фінансы і фінансавы менеджмент.
9. Цэнаўтварэнне.
10. Тэарэтычныя асновы бухгалтарскага ўліку.
11. Бухгалтарскі фінансавы ўлік.
12. Бухгалтарская справаздачнасць.
13. Аналіз гаспадарчай дзейнасці.
14. Фінансава-гаспадарчы кантроль.
15. Бухгалтарскі кіроўчы ўлік.
16. Кампутарныя праграмы ў бухгалтарскім уліку і кантролі.
17. Падаткі і падаткаабкладанне.
18. Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці.
19. Міжнародныя стандарты аўдыту.
20. Сучасныя аспекты бухгалтарскага ўліку.
21. Бухгалтарская справа.
22. Актуальныя пытанні ўліку разлікаў з персаналам па аплаце працы.

Навучальны план спецыяльнасці накіраваны на падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў, якія валодаюць дастатковым узроўнем ведаў і ўменняў, якія даюць магчымасць вырашаць наступныя прафесійныя задачы:
а) забяспечваць карыстальнікаў бухгалтарскай справаздачнасці супастаўнай і дакладнай бухгалтарскай інфармацыяй;
б) выконваць работу па вядзенню бухгалтарскага і падатковага ўліку, у т. л. з выкарыстаннем сучасных камп'ютарных тэхналогій;
в) праводзіць эканамічны аналіз, кантрольна-рэвізійныя дзеянні па праверцы фінансава-гаспадарчай дзейнасці і ажыццяўляць унутраны аўдыт арганізацыі;
г) удзельнічаць у распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне фінансавай дысцыпліны і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў;
д) фармуляваць эканамічныя задачы, якія вырашаюцца з дапамогай інфармацыйных тэхналогій.

Тэрмін навучання - 18 месяцаў. Пасля заканчэння навучання слухачам, якія прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы ўстаноўленага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі - бухгалтар-эканаміст.

Прысвоеная, пасля заканчэння навучання, кваліфікацыя «бухгалтар-эканаміст» дасць магчымасць выпускнікам у далейшым рэалізаваць сябе ў розных сферах дзелавой актыўнасці. Выпускнікі атрымаюць неабходныя веды для адкрыцця ўласнага бізнэсу, а таксама магчымасць прэтэндаваць на адказныя пасады ў бізнэсе.


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь