1-25 01 87 Мiжнароднае гандлёвае супрацоўнiцтва

Спецыяльнасць перападрыхтоўкі 1-25 01 87 «Міжнароднае гандлёвае супрацоўніцтва» была адкрыта на падставе рашэння міжведамаснай камісіі па пытаннях далучэння Рэспублікі Беларусь да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Гэта было звязана з неабходнасцю арганізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў якiя прыцягваюцца да перамоваў з СГА і забеспячэння развіцця сістэмы профільнай падрыхтоўкі спецыялістаў па пытаннях СГА.

Дадзеная спецыяльнасць адносіцца да групы спецыяльнасцяў «Эканоміка і кіраванне» напрамка адукацыі «Эканоміка». Тэрмін навучання – 18 месяцаў, форма навучання – завочная. За перыяд вучобы слухачы праходзяць 4 сесіі (першая – 2 тыдні, астатнія па 4 тыдні) і абарону дыпломнай працы. Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы, устаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору, з прысваеннем кваліфікацыі – «спецыяліст па знешнегандлёвым супрацоўніцтве».

Выпускнік з дадзенай кваліфікацыяй можа паспяхова выконваць разлікі па здзелках у знешнім гандлі, распрацоўваць бізнес-планы канкрэтных знешнегандлёвых праектаў, рыхтаваць і ажыццяўляць мерапрыемствы па ўдасканаленні міжнароднага гандлёвага супрацоўніцтва, забяспечваць правядзенне перамоўнага працэсу з замежнымі і міжнароднымі контрагентамі, выкарыстоўваць сучасныя методыкі вядзення перамоў пры працы з замежнымі партнёрамі (у тым ліку ў рамках СГА), вызначаць рызыкі ў сферы знешняга гандлю і г.д.

Перспектывы працаўладкавання выпускнікоў абумоўлены неабходнасцю ўзмацнення арганізацыйна-кадравага патэнцыялу па пытаннях СГА. Такі спецыяліст будзе запатрабаваны не толькі ў знешнеэканамічных падраздзяленнях арганізацый-імпарцёраў, але і ў органах дзяржаўнага кіравання. У рамках навучання слухач атрымлівае неабходныя ў прафесійнай дзейнасці веды і ўменні ў галіне гуманітарных, сацыяльна-эканамічных, агульнапрафесійных дысцыплін і дысцыплін спецыяльнасці.

У працэсе навучання вывучаюцца наступныя дысцыпліны:


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь