1-25 02 75 Аперацыi з каштоўнымi паперамi

Спецыяльнасць перападрыхтоўкі 1-25 0275 «Аперацыі з каштоўнымі паперамі» адносіцца да групы спецыяльнасцяў «Фінансавая дзейнасць» напрамка адукацыі «Эканоміка». Тэрмін навучання – 20 месяцаў. Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы, устаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору, з прысваеннем кваліфікацыі – «спецыяліст-аналітык рынку каштоўных папер».

Навучанне па дадзенай спецыяльнасці дазваляе сфармаваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне брокерскай, дылерскай, дэпазітарнай, клірынгавай дзейнасці, дзейнасці па даверным кіраванні і арганізацыі гандлю каштоўнымі паперамі.

Выпускнікі спецыяльнасці «Аперацыі з каштоўнымі паперамі» могуць паспяхова:

а) здзяйсняць дзеянні з каштоўнымі паперамі ад імя альбо па даручэнні ўпаўнаважуючых асоб;
б) здзяйсняць здзелкі на біржавым і пазабіржавым рынках з усімі відамі каштоўных папер;
в) ажыццяўляць кіраванне перададзенымі ў валоданне і давернае кіраванне на пэўны тэрмін каштоўнымі паперамі ў інтарэсах уладальніка каштоўных папер або названых ім асоб;
г) аказваць паслугі, звязаныя з захоўваннем каштоўных папер і улкам правоў на каштоўныя паперы;
д) ажыццяўляць дзейнасць па ўліку ўзаемных абавязацельстваў і (або) ажыццяўленню разлікаў па здзелках з каштоўнымі паперамі;
е) праводзіць першасныя размяшчэння каштоўных папер, падтрымку другаснага рынку фінансавых інструментаў, якiя звяртаюцца і працэдуры пагашэння каштоўных папер;
ж) афармляць дагаворы і рэгістраваць здзелкі з каштоўнымі паперамі, у тым ліку рэгістраваць дагаворы закладу каштоўных папер;
з) праводзіць работы па вызначэнні ўзаемных абавязацельстваў па здзелках, якія здзяйсняюцца на рынках каштоўных папер (збор, зверка, карэкціроўка інфармацыі па здзелках з каштоўнымі паперамі і падрыхтоўка бухгалтарскіх дакументаў);
і) праводзіць работы па арганізацыі біржавога гандлю каштоўнымі паперамі;
к) праводзіць аналіз і прагноз кан'юнктуры сусветных і рэгіянальных рынкаў каштоўных папер;
л) праводзіць работы па інфармацыйнаму забеспячэнню удзельнікаў рынку каштоўных папер;
м) ажыццяўляць дзейнасць па прадастаўленні кансультацыйных паслуг у вобласці аперацый з каштоўнымі паперамі.

У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь