1-25 03 75 Бухгалтарскi ўлiк i кантроль у прамысловасцi

Прафесія бухгалтара – адна з самых запатрабаваных на рынку працы. У любой арганізацыі штатны расклад уключае бухгалтара, а ў буйных арганізацыях – нават некалькіх, кожны з якіх займаецца пэўным участкам работ. Праца бухгалтара шматпланавая: улік асноўных сродкаў, матэрыяльных каштоўнасцяў, разлікі з пастаўшчыкамі і заказчыкамі, налічэнне заработнай платы, адлічэнне падаткаў і г.д.

Спецыяльнасць перападрыхтоўкі «Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці» – гэта прафесійнае і спецыялізаванае навучанне, накіраванае на фарміраванне базавых ведаў і навыкаў спецыялістаў у галіне ўліку, кантролю і кіравання фінансамі, а таксама азнаямленне з міжнароднымі патрабаваннямі да прафесіі бухгалтара – міжнароднымі сертыфікацыямі CAP, CIPA, DipIFR, АССА, для працы як у арганізацыях Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой.

Да мэтавай аўдыторыі можна аднесці:

Навучанне па дадзенай спецыяльнасці дазваляе сфармаваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне ўлікова-аналітычнай працы, фінансава-гаспадарчага кантролю і аўдыту, ўкаранення інавацыйных формаў і метадаў ўліку ў прамысловасці.

Выпускнікі спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці» могуць паспяхова: а) забяспечваць карыстальнікаў бухгалтарскай справаздачнасці супастаўнай і дакладнай бухгалтарскай інфармацыяй; б) выконваць працу па вядзенні бухгалтарскага і падатковага ўліку, у тым ліку і з выкарыстаннем сучасных камп'ютэрных тэхналогій; в) праводзіць эканамічны аналіз, кантрольна-рэвізійныя дзеянні па праверцы фінансава-гаспадарчай дзейнасці і ажыццяўляць ўнутраны аўдыт арганізацыі; г) удзельнічаць у распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне фінансавай дысцыпліны і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў; д) фармуляваць эканамічныя задачы, якія вырашаюцца з дапамогай інфармацыйных тэхналогій.

У выніку навучання вы атрымаеце:

Тэрмін навучання – 18 месяцаў.

У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:

Этыка і псіхалогія дзелавых зносін і інш.

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь