1-26 02 84 Iнфармацыйнае i прававое забеспячэнне бiзнесу

У сучасных умовах для паспяховай арганізацыі і вядзення бізнесу неабходна валодаць прафесійнымі кампетэнцыямі ў галіне эканомікі. Пры гэтым усе бізнес-працэсы праходзяць ва ўмовах нарматыўнай прававой рэгламентацыі з боку дзяржавы. Таму сучаснаму бізнэсмэну, разам з эканамічнай падрыхтоўкай неабходна валодаць глыбокімі ведамі права, умець правільна яго тлумачыць і прымяняць. Аб'ектыўная неабходнасць удасканалення адносін паміж суб'ектамі гаспадарання розных напрамкаў патрабуе ўмацавання іх эканамічных сувязяў а, такім чынам, узнікае патрэба ў прававой абароне сваіх правоў і законных інтарэсаў.

Спецыяльнасць перападрыхтоўкі 1-26 02 84 «Інфармацыйнае і прававое забеспячэнне бізнесу» ставіцца да групы спецыяльнасцяў «Бізнес-кіраванне» напрамка адукацыі «Кiраванне». Тэрмін навучання – 21 месяц. Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы, устаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору, з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст з веданнем права», якая робіць выпускнікоў дадзенай спецыяльнасці спецыялістамі шырокага профілю і дазваляе ім займацца паспяхова адміністрацыйна-гаспадарчай і камерцыйнай дзейнасцю, арыентуючыся на такія вобласці ведаў як эканоміка, маркетынг, бухгалтарскі ўлік, фінансы і падаткаабкладанне, эканамічны аналіз, бізнес-планаванне, а таксама веданне дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўменне працаваць з інфармацыйнымі сістэмамі.

Такім чынам навучанне па дадзенай спецыяльнасці дазваляе сфарміраваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне інфармацыйна-прававой, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання.
Выпускнікі спецыяльнасці «Iнфармацыйнае і прававое забеспячэнне бізнесу» могуць паспяхова:

а) распрацоўваць унутраныя нарматыўныя прававыя акты;
б) рэгуляваць і кантраляваць камерцыйную дзейнасць суб'ектаў гаспадарання;
в) збіраць, апрацоўваць і актуалізаваць інфармацыю аб нормах вядзення бізнесу, якія прымаюцца органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання;
г) удзельнічаць у распрацоўцы інавацыйнай і інвестыцыйнай стратэгіі суб'ектаў гаспадарання;
д) удзельнічаць у рэалізацыі інвестыцыйных і інавацыйных праектаў.

Вучэбны план спецыяльнасці прадугледжвае вывучэнне слухачамі эканамічных і прававых дысцыплін, прымяненне ў досыць вялікім аб'ёме сучасных камп'ютэрных, інфармацыйных і інтэрнэт тэхналогій, што дазваляе выпускнікам дадзенай спецыяльнасці больш паспяхова адаптавацца ў сучасных умовах гаспадарання, выкарыстоўваючы атрыманыя веды.

Адметнай асаблівасцю дадзенай спецыяльнасці з'яўляецца спалучэнне блокаў эканамічных і прававых дысцыплін з вывучэннем сучаснай вылічальнай тэхнікі.
У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь