1-24 01 71 Правазнаўства

У сучасных умовах першараднае значэнне набывае фарміраванне, развіццё і замацаванне новага юрыдычнага мыслення, агульнай прававой культуры. Аб'ектыўная неабходнасць удасканалення адносін паміж суб'ектамі гаспадарання патрабуе ўмацавання іх эканамічных сувязяў а, такім чынам, і патрэбы ў прававой абароне правоў і законных інтарэсаў.

Юрыст у сучаснай дзяржаве – неабходны спецыяліст у любой сферы дзейнасці грамадства, ён з'яўляецца своеасаблівым гарантам абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Юрыст – гэта спецыяліст, які:

Навучанне па дадзенай спецыяльнасці дазваляе сфармаваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне юрыдычнага і кадравага забеспячэння дзейнасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, справаводства ў судах і выканання судовых пастаноў.

Выпускнікі спецыяльнасці «Правазнаўства» могуць паспяхова:

а) ажыццяўляць прававое забеспячэнне ў сферы прафесійнай дзейнасці;
б) ацэньваць дзейнасць арганізацыі на прадмет яе адпаведнасці дзеючаму заканадаўству;
в) прагназаваць развіццё прававых адносін з улікам дзеяння прававых нормаў і ўносіць рэкамендацыі па ўдасканаленні сферы прафесійнай дзейнасці;
г) выкарыстоўваць інавацыйныя падыходы ў сферы прафесійнай дзейнасці;
д) выконваць функцыі юрысконсульта, інспектара па кадрах, сакратара судовага пасяджэння-памочніка суддзі I iнш.
Тэрмін навучання – 21 месяц.

У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:

  1. Агульная тэорыя права
  2. Адміністрацыйнае права
  3. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы
  4. Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю і інш.
  5. Гаспадарчае права
  6. Дзяржаўная эканамічная палітыка
  7. Канстытуцыйнае права
  8. Кіраванне персаналам
  9. Крымінальнае права
  10. Крымінальны працэс
  11. Культура прафесійнай дзейнасці
  12. Міжнароднае прыватнае права
  13. Міжнароднае публічнае права
  14. Мытнае права
  15. Падатковае права
  16. Права сацыяльнага забеспячэння
  17. Прававая інфарматыка
  18. Працоўнае права
  19. Прыродарэсурснае права
  20. Судаўладкаванне і пракурорскі нагляд
  21. Сямейнае права
  22. Фінансавае права
  23. Цывiльнае права
  24. Цывiльны і гаспадарчы працэс
  25. Экалагічнае права

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь