1-25 03 88 Бухгалтарскi ўлiк i кантроль у прадпрымальнiцкай дзейнасцi

У сучасных умовах развіцця рынкавых адносін бухгалтарскі ўлік гуляе адну з найважнейшых роляў у кіраванні арганізацыяй. З яго дапамогай фармуецца інфармацыя аб яе рабоце, стане і руху маёмасных сродкаў. Бухгалтарскі ўлік ўяўляе сабой збор і сiстематызацыю фінансавай інфармацыі. Ён вызначае асноўныя фінансавыя складаючыя часткі арганізацыі і вымярае іх грашовы кошт. У дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што бухгалтарскі ўлік павінны весці практычна ўсе юрыдычныя асобы незалежна ад іх формаў уласнасці. Дадзеныя бухуліку выкарыстоўвае як кіраўніцтва арганізацыі для аналізу выніковасці яго дзейнасці, так і крэдыторы, інвестары і дзяржаўныя падатковыя органы.

Навучанне па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прадпрымальніцкай дзейнасці» дазваляе сфармаваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне ўлікова-аналітычнай працы, фінансава-гаспадарчага кантролю і аўдыту, ўкаранення інавацыйных формаў і метадаў ўліку ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:

Вучэбны план спецыяльнасці накіраваны на падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў якiя валодаюць дастатковым узроўнем ведаў і ўменняў, якія дазваляюць кваліфікавана вырашаць наступныя прафесійныя задачы: а) забяспечваць карыстальнікаў бухгалтарскай справаздачнасці супастаўнай і дакладнай бухгалтарскай інфармацыяй; б) выконваць працу па вядзенні бухгалтарскага і падатковага ўліку, у тым ліку і з выкарыстаннем сучасных камп'ютэрных тэхналогій; в) праводзіць эканамічны аналіз, кантрольна-рэвізійныя дзеянні па праверцы фінансава-гаспадарчай дзейнасці і ажыццяўляць ўнутраны аўдыт арганізацыі; г) удзельнічаць у распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне фінансавай дысцыпліны і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў; д) фармуляваць эканамічныя задачы, якія вырашаюцца з дапамогай інфармацыйных тэхналогій.
Тэрмін навучання па дадзенай спецыяльнасці – 18 месяцаў. Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы дзяржаўнага ўзору, з прысваеннем кваліфікацыі – «бухгалтар-эканаміст».

Прысвоеная, па заканчэнні навучання, кваліфікацыя «бухгалтар-эканаміст» дазволіць выпускнікам ў далейшым рэалізаваць сябе ў розных сферах дзелавой актыўнасці. Выпускнікі атрымаюць неабходныя веды для адкрыцця ўласнага бізнесу, а таксама магчымасць прэтэндаваць на адказныя пасады ў бізнесе і займаць бухгалтарскiя i эканамічныя пасады.


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь