Кафедра бухгалтарскага ўліку, эканомікі і права

Кафедра функцыянуе ў складзе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў (ІПК і ПЭК) з 1 верасня 2020 г. і створана ў выніку аб'яднання дзвюх кафедр «Бухгалтарскага ўліку, кантролю і фінансаў» і «Эканомікі прадпрымальніцтва і права», якія забяспечвалі адукацыйны працэс у ІПК і ПЭК.

Кафедра бухгалтарскага ўліку, эканомікі і права з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі і забяспечвае адукацыйны працэс па адукацыйных праграмах перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, навучальных курсаў.

За кафедрай замацаваны ўсе навучальныя дысцыпліны, якія выкладаюцца ў рамках ажыццяўлення адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю.

У штаце кафедры працуюць дацэнты, кандыдаты навук, якія маюць багаты досвед навуковай, педагагічнай і практычнай працы. На ўмовах работы па сумяшчальніцтве прыцягваюцца найбольш кваліфікаваныя выкладчыкі БДЭУ і іншых устаноў адукацыі, а таксама вядучыя спецыялісты-практыкі.

Кафедра з'яўляецца адказнай за распрацоўку і вядзенне адукацыйных стандартаў і прыкладных навучальных планаў па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі "Банкаўская справа", "Бухгалтарскі ўлік і аналіз", "Лагістыка", "Маркетынг", "Міжнароднае гандлёвае супрацоўніцтва", "Міжнародны маркетынг", "Падаткі і падаткаабкладанне" "Эканоміка і кіраванне ў прадпрымальніцкай дзейнасці".

У цяперашні час кафедрай ажыццяўляецца навукова-даследчая работа па тэме: "Фарміраванне высокаэфектыўнай, сацыяльна арыентаванай і канкурэнтаздольнай эканомікі новага тыпу – эканомікі ведаў: прававыя, кіраўнічыя і ўлікова-эканамічныя аспекты".

Вучэбна-метадычная літаратура, падрыхтаваная і выдадзеная выкладчыкамі кафедры ў 2020-2024 гг.:
1. Бухгалтарскі ўлік: вучэб. дапаможнік / Л. К. Голуб, С. К. Маталыцкая. – Мінск : БДЭУ, 2024. – 158 с.
2. Бухгалтарскі ўлік у прадпрымальніцкай дзейнасці: вучэб.-метад. дапаможнік / С. К. Маталыцкая [і інш.]. – Мінск : БДЭУ, 2021. – 235 с.
3. Глушакоў, У. Я. Стратэгічны маркетынг: зб. кейсаў / У. Я. Глушакоў. – Мінск : БДЭУ, 2023. – 85 с.
4. Глушакоў, У. Я. Кіраванне зменамі ў бізнэсе: Курс лекцый / У. Я. Глушакоў. – Мінск : БДЭУ, 2021. – 173 с.
5. Гоўзіч, В. Г. Прававое забеспячэнне дзяржаўна-прыватнага партнёрства [Электронны рэсурс] : электронны вучэбна-метадычны комплекс / В. Г. Гоўзіч. – Мінск : Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 2022. – 56 с.
6. Гоўзіч, В. Г. Прававое рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці: вучэб.-метад. дапаможнік / В. Г. Гоўзіч, І. С. Цібец. – Мінск : БДЭУ, 2023. – 91 с.
7. Грыгор'ева, А. М. Падатковае права: вучэб.-метад. дапаможнік / А. М. Грыгор'ева, А. А. Піліпенка. – Мінск : БДЭУ, 2021. –166 с.
8. Ляўковіч, А. А. Бухгалтарскі ўлік: вучэб. дапаможнік / А. А. Ляўковіч, І. М. Бурцава. – 15-е выд. перараб. і дад. – Мінск : Амалфея, 2023. – 660 с.
9. Ляўковіч, А. А. Зборнік задач па бухгалтарскаму ўліку / А. А. Ляўковіч, І. М. Бурцава – 16-е выд. перараб. і дад. – Мінск : Амалфея, 2023 – 420 с.
10. Манкевіч, І. П. Прыродарэсурснае права: вучэб.-метад. дапаможнік / І. П. Манкевіч. – Мінск : БДЭУ, 2021. – 165 с.
11. Манкевіч, І. П. Экалагічнае права: вучэб.-метад. дапаможнік / І. П. Манкевіч. – Мінск : БДЭУ, 2022. – 171 с.
12. Таранава, Т. С. Грамадзянскі і гаспадарчы працэс: вучэб.-метад. дапаможнік / Т. С. Таранава, Д. Г. Цыганкоў. – Мінск : БДЭУ, 2020. – 115 с.
13. Цыганкоў, Д. Г. Адміністрацыйнае права: вучэб.-метад. дапаможнік / Д. Г. Цыганкоў, Т. М. Пяхота. – Мінск: БДЭУ, 2022. – 159 с.
14. Шаўрук, А. Ю. Рэклама ў сетцы інтэрнэт: вучэб.-метад. дапаможнік / А. Ю. Шаўрук. – Мінск : БДЭУ, 2023. – 71 с.

Контакты

Адрес:г. Минск, ул.Свердлова, 7, каб. 401, 408

Тел.:+375 (017) 229-12-08,
+375 (017) 229-12-16,  
+375 (017) 229-12-15

Почта: kbuep@bseu.by

Сайт: http://www.bseu.by/IPK


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь