Кафедра матэматычных метадаў у эканоміцы

Загадчык кафедры:

Чытая Гігла Атаравіч
д. э. н., прафесар кафедры
дацэнт

Загадчык кафедры: Чытая Гігла Атаравіч, д. э. н., прафесар кафедры, дацэнт.

У 1967 г. у БДІНГ імя У.У. Куйбышава была створана кафедра эканоміка-матэматычных метадаў і праграмавання. Першым яе загадчыкам стаў член-карэспандэнт АН БССР, доктар эканамічных навук, прафесар М.І. Вядута, яго змяніў прафесар С.А. Думлер, а затым на працягу 14 гадоў кафедру ўзначальваў кандыдат эканамічных навук, дацэнт Я.Н. Жыхар.

У 1986 г. адбылося аб'яднанне з кафедрай інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, а праз пяць гадоў у выніку рэарганізацыі была створана кафедра эканамічнай кібернетыкі, пазней, у 1992 г., пераназваная ў кафедру прыкладной матэматыкі і эканамічнай кібернетыкі. З 1995 г. яе ўзначальваў доктар эканамічных навук, прафесар М.І. Холад, а з 2002 г. - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Іван Васільевіч Бялько. З 2009 г. кафедрай, у цяперашні час пераназванай – «матэматычных метадаў у эканоміцы», кіруе Чытая Гігла Атаравіч, доктар эканамічных навук, дацэнт.

Кафедра адыгрывае вядучую ролю ў сістэме бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў, якія валодаюць матэматычным апаратам аналізу і праграмна-камп’ютарнымі сродкамі апрацоўкі вялікіх масіваў дадзеных, што дазваляюць паспяхова вырашаць практычныя задачы прагназавання, планавання, рэгулявання і аператыўнага кіравання. Лекцыі, практычныя і лабараторныя заняткі прафесарска-выкладчацкі склад кафедры праводзіць з улікам спецыфікі факультэтаў і профілю будучых спецыялістаў. Прапанаваны набор навучальных курсаў цесна звязаны са спецыяльнымі дысцыплінамі прафілюючых кафедраў. Ва ўсіх рабочых праграмах навучальных курсаў, якія чытаюцца кафедрай, прадугледжваецца рашэнне на персанальным камп’ютары вытворчых задач або камп'ютарнае мадэляванне канкрэтных эканамічных сітуацый. З ужываннем пакета прыкладных статыстычных праграм, моў праграмавання С ++, VBA MSExcel, аб'ектна арыентаванага праграмнага прадукту MatLab ажыццяўляюцца лікавыя разлікі, колькаснае і якаснае абгрунтаванне аптымальных гаспадарчых рашэнняў, падрабязны аналіз атрыманых вынікаў, вядзецца пошук рэзерваў для далейшага ўдасканалення сістэмы кіравання канкрэтным эканамічным аб'ектам.

Кафедра матэматычных метадаў у эканоміцы з’яўляецца выпускаючай на факультэце эканомікі і менеджменту (ФЭМ) па спецыяльнасці 1-31 03 06 - «Эканамічная кібернетыка», накірунак спецыяльнасці - 1-31 03 06-02 - «Эканамічная кібернетыка» (інфармацыйныя тэхналогіі ў эканоміцы) са спецыялізацыяй «Аптымальнае планаванне і кіраванне ў эканоміцы», з прысваеннем кваліфікацыі - «кібернетык-эканаміст». Кафедра валодае кваліфікаваным кадравым складам для запуску роднаснай спецыяльнасці - «Аналіз вялікіх дадзеных».

Для паступлення на спецыяльнасць «Эканамічная кібернетыка» патрэбна грунтоўная падрыхтоўка па такіх прафiлюючых прадметах, як матэматыка і фізіка. Конкурс - адзін з самых высокіх у БДЭУ.

Выпускнікі ФЭМ спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка» падрыхтаваны для планава-аналітычнай, арганізацыйна-кіраўніцкай і практычнай дзейнасці ва ўсіх галінах эканомікі. Яны працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях усіх формаў уласнасці, у рэгіянальных і муніцыпальных структурах рознага ўзроўню, аўдытарскіх фірмах, банках, ІТ-кампаніях, інвестыцыйных, кансалтынгавых і страхавых кампаніях, навукова-даследчых інстытутах, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка» ажыццяўляецца на аснове глыбокага вывучэння трох блокаў дысцыплін: матэматычных, эканамічных, камп'ютарных тэхналогій і сістэм.

Таму іх адрознівае глыбокае веданне камп'ютарных і праграмна-інфармацыйных тэхналогій, метадаў эканоміка-матэматычнага мадэлявання, пастаноўкі, аналізу і прагназавання канкрэтных гаспадарчых задач, а таксама прысутнасць уменняў і навыкаў абгрунтавання і праектавання сістэм падтрымкі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Попыт на спецыялістаў дадзенага профілю ў апошнія гады ўзрастае. Тэрмін навучання па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка» - 4 гады для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыi. Завочнае навучанне па дадзенай спецыяльнасці адсутнічае. Пасля заканчэння ўніверсітэта выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя «кібернетык-эканаміст».

У кафедры маецца дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве з Уроцлаўскім эканамічным універсітэтам, Польшча (кафедра сістэм штучнага інтэлекту), адкрыты і функцыянуе філіял у ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз». Істотная доля навукова-даследчай работы кафедры прысвечана падрыхтоўцы навуковых кадраў, дактароў і кандыдатаў навук, а таксама накіравана на выпуск і выданне высока цытуемых навуковых артыкулаў, сучасных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Сярод падрыхтаванай супрацоўнікамі кафедры вучэбнай літаратуры, напрыклад, можна адзначыць:

  1. Экономико-математические методы и модели: учебное пособие / Н.И. Холод [и др.]; под общ. ред. А.В. Кузнецова. – Минск: БГЭУ, 2000. – 412 с.
  2. Костевич, Л.С. Математическое программирование. Информационные технологии оптимальных решений: учебное пособие / Л.С. Костевич. – Минск: Новое знание, 2003. – 424 с.
  3. Кузнецов, А.В. Руководство к решению задач по математическому программированию: учеб. пособие / А.В. Кузнецов, Н.И. Холод, Л.С. Костевич; под общ. ред. А.В. Кузнецова. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск: Выш. шк., 2001. – 448 с.
  4. Сборник задач и упражнений по высшей математике. Математическое программирование: учеб. пособие / А.В. Кузнецов, В.А. Сакович, Н.И. Холод [и др.]; под общ. ред. А.В. Кузнецова, Р.А. Рутковского. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск: Выш. шк., 2002. – 447 с.
  5. Экономико-математические методы и модели: учеб. пособие / С.Ф. Миксюк, В.Н. Комков, И.В. Белько [и др.]; под общ. ред. С.Ф. Миксюк, В.Н. Комкова. – Минск: БГЭУ, 2006. – 219 с.
  6. Денисейко, И.В. Эконометрика: лабораторный практикум / И.В. Денисейко, Т.А. Бородина. – Минск: БГЭУ, 2010. – 109 с.
  7. Эконометрика и экономико-математические методы и модели: учеб.пособие/ Г.О. Читая [и др.]; под ред. Г.О. Читая, С.Ф. Миксюк. – Минск: БГЭУ, 2018 – 511 с.

Значным напрамкам навукова-даследчай дзейнасці кафедры з'яўляецца падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. У цяперашні час на кафедры навучаюцца магістранты, аспіранты і суіскальнікі па спецыяльнасці 08.00.13 «Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі». Выпускнікі, якія паспяхова прайшлі па гэтых кірунках навучання, папаўняюць рады навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ рэспублікі, у тым ліку і БДЭУ. Акрамя таго, на кафедры ў цяперашні час вядзецца падрыхтоўка на дзённай і завочнай формах практыка-арыентаванай магістратуры па спецыяльнасці 1-25 81 10 «Эканамічная інфарматыка», магістарская праграма «Інфармацыйныя тэхналогіі і колькасны аналіз у эканоміцы». Магістарская праграма ўключае набор агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін, у тым ліку па выбары, якія фарміруюць паглыблены ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў, і якія дазваляюць праводзіць глыбокую аналітычную працу з камп’ютарнай апрацоўкай вялікіх масіваў эканоміка-статыстычных дадзеных.

  Пералік дысцыплін, замацаваных за кафедрай матэматычных метадаў у эканоміцы:

  1. Уводзіны ў спецыяльнасць (факультатыў)
  2. Вышэйшая матэматыка
  3. Геаметрыя і алгебра
  4. Дыскрэтная матэматыка і матэматычная логіка
  5. Імітацыйнае і статыстычнае мадэляванне
  6. Даследаванне аперацый
  7. Камп’ютарнае мадэляванне эканамічных сістэм
  8. Матэматычная эканоміка
  9. Матэматычныя мадэлі прыняцця рашэнняў
  10. Метады дынамічнага аналізу эканомікі
  11. Метады шматмернага статыстычнага мадэлявання ў эканоміцы
  12. Метады аптымізацыі
  13. Шматмерны статыстычны аналіз
  14. Мадэляванне фінансавага рынку
  15. Нелінейныя дынамічныя мадэлі ў эканоміцы
  16. Прыкладныя матэматычныя мадэлі ў галінах эканомікі
  17. Тэорыя гульняў і даследаванне аперацый
  18. Лікавыя метады
  19. Эканаметрыка
  20. Эканаметрыка і эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі
  21. Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі ў цэнаўтварэнні
  22. Эканамічная кібернетыка

  КТЦ

  1. Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі ў лагістыцы

  Магістратура

  1. Аўтаматызацыя эканамічных разлікаў
  2. Матэматычныя метады ў фінансавых вылічэннях
  3. Метадалогія мадэлявання эканамічных працэсаў
  4. Метады алгарытмізацыі
  5. Аптымізацыя фінансавых актываў
  6. Прыкладны статыстычны аналіз
  7. Ужыванне матэматычных мадэляў у банкаўскай дзейнасці
  8. Спецыяльныя метады аптымізацыі
  9. Эканаметрыка (павышаны ўзровень)

Асноўныя публікацыі навучальнага характару:

  1. Экономико математические методы и модели: практикум / С.Ф. Миксюк [и др.]; под общ. ред. С.Ф. Миксюк. – Минск: БГЭУ, 2008. – 312 с.
  2. Костевич, Л.С. Исследование операций. Теория игр: учеб. пособие / Л.С. Костевич, А.А. Лапко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск: Выш. шк., 2008. – 368 с.
  3. Костевич, Л.С. Математическое программирование. Практикум. / Л.С. Костевич, И.В. Гайдукевич. – Минск: БГЭУ, 2009. – 224 с.
  4. Белько, И.В. Эконометрика. Практикум: учеб. пособие с грифом Минобразования РБ / И.В. Белько, Е.А. Криштапович. – Минск: «Изд-во Гревцова», 2011. – 220 с.
  5. Эконометрика и экономико-математические методы и модели: учеб.пособие с грифом Минобразования) / Г.О. Читая [и др.]; под ред. Г.О. Читая, С.Ф. Миксюк. – Минск: БГЭУ, 2018 – 511 с.

 

 

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскі 22а, корпус 4,
к. 807

Тэл.: +375 17 209 88 48

Пошта: kpm@bseu.by

Спецыяльнасці

  • «Эканамічная кібернетыка», накірунак: «Эканамічная кібернетыка» (інфармацыйныя тэхналогіі ў эканоміцы), спецыялізацыя «Аптымальнае планаванне і кіраванне ў эканоміцы»

Дысцыпліны

  • Уводзіны ў спецыяльнасць (факультатыў)
  • Вышэйшая матэматыка
  • Геаметрыя і алгебра
  • Дыскрэтная матэматыка і матэматычная логіка
  • Імітацыйнае і статыстычнае мадэляванне
  • Даследаванне аперацый
  • Камп’ютарнае мадэляванне эканамічных сістэм
  • Матэматычная эканоміка
  • Матэматычныя мадэлі прыняцця рашэнняў
  • Метады дынамічнага аналізу эканомікі
  • Метады шматмернага статыстычнага мадэлявання ў эканоміцы
  • Метады аптымізацыі
  • Шматмерны статыстычны аналіз
  • Мадэляванне фінансавага рынку
  • Нелінейныя дынамічныя мадэлі ў эканоміцы
  • Прыкладныя матэматычныя мадэлі ў галінах эканомікі
  • Тэорыя гульняў і даследаванне аперацый
  • Лікавыя метады
  • Эканаметрыка
  • Эканаметрыка і эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі
  • Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі ў цэнаўтварэнні
  • Эканамічная кібернетыка

КТЦ

  • Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі ў лагістыцы

Магістратура

  • Аўтаматызацыя эканамічных разлікаў
  • Матэматычныя метады ў фінансавых вылічэннях
  • Метадалогія мадэлявання эканамічных працэсаў
  • Метады алгарытмізацыі
  • Аптымізацыя фінансавых актываў
  • Прыкладны статыстычны аналіз
  • Ужыванне матэматычных мадэляў у банкаўскай дзейнасці
  • Спецыяльныя метады аптымізацыі
  • Эканаметрыка (павышаны ўзровень)

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь