Вольны час студэнтаў

Студэнцкі клуб БДЭУ – гэта шматгадовы кангламерат таленавітых супрацоўнікаў і адораных студэнтаў. Асноўная дзейнасць клуба накіравана на развіццё мастацкай творчасці студэнтаў, павышэнне маральных асноў духоўнага выхавання моладзі, падтрымку культурных традыцый нашай рэспублікі і стварэнне атмасферы дабра і тварэння.

За апошнія 5 гадоў калектывы студэнцкага клуба ўдзельнічалі ў фестывалях народнай творчасці «Сузор'е», гарадскіх конкурсах патрыятычнай песні і вакалістаў «Залатая ліра», рэспубліканскім фестывалі-конкурсе «Арт-вакацыі», рэспубліканскіх конкурсах «Зорка ўзышла над Беларуссю» і «Новыя імёны Беларусі», міжнародных конкурсах харавых калектываў «Папараць кветка» і самадзейнай творчасці «Мы разам».

Калектывы мастацкай самадзейнасці прымаюць удзел у дабрачынных канцэртах, спектаклях, раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх культурна-масавых мерапрыемствах. Традыцыйнымі сталі справаздачныя канцэрты калектываў. Харэаграфічныя калектывы прынялі ўдзел у рэспубліканскай тэлевізійнай акцыі «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». Ансамбль народнай песні «Горліца» прымаў удзел у тэлевізійных праектах «Вечары ў Мірскім замку» і ў нацыянальным конкурсе «Міс Беларусь».

Пры актыўным садзейнічанні і ўдзеле работнікаў студэнцкага клуба ва ўніверсітэце актыўна развіваюцца творчыя студэнцкія праекты: конкурс «Студэнт года», фестываль на лепшую тэматычную праграму «Восеньскі марафон», конкурс «Віват, першакурснік!», конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс БДЭУ», фестываль мастацкай творчасці «Студэнцкая вясна БДЭУ».


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь