Факт-ліст

Афіцыйная назва ўніверсітэта: УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», БДЭУ, УО «Белорусский государственный экономический университет», БГЭУ, Belarus State Economic University, BSEU.

Рэктар: доктар юрыдычных навук, дацэнт Ягораў Аляксей Уладзіміравіч.

Дата заснавання 20 мая 1933 года.

БДЭУ ў лічбах:

9 навучальных карпусоў;
13 факультэтаў;
49 кафедраў;
16 тысяч студэнтаў навучаюцца на сённяшні дзень;

Факультэты:

Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі:
Спецыяльнасці: «Эканоміка і кіраванне на рынку нерухомасці», «Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй», «Камерцыйная дзейнасць», «Таваразнаўства і экспертыза тавараў», «Таваразнаўства і гандлёвае прадпрымальніцтва».

Факультэт лічбавай эканомікі:
Спецыяльнасці: Статыстыка, Эканамічная інфарматыка, Эканамічная кібернэтыка (спецыялiзацыя Аптымальнае планаванне і кіраванне ў эканоміцы)

Факультэт маркетынгу і лагістыкі:
Спецыяльнасці: «Маркетынг» (спецыялiзацыi “Міжнародны маркетынг”; “Прамысловы маркетынг”; “Рэкламная дзейнасць”; “Цэнаўтварэнне”); «Лагістыка».

Факультэт міжнародных эканамічных адносін:
Спецыяльнасці: «Сусветная эканоміка», «Бізнес-адміністраванне», «Эканоміка», «Эканамічная тэорыя».

Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый:
Спецыяльнасць: «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый».

Факультэт права:
Спецыяльнасць: «Правазнаўства».

Факультэт фінансаў і банкаўскай справы:
Спецыяльнасці: «Фінансы і крэдыт», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (у банках)».

Факультэт эканомікі і менеджменту:
Спецыяльнасці: «Эканамічная інфарматыка», «Менеджмент (інавацыйны)», «Эканамічная кібернетыка (інфармацыйныя тэхналогіі ў эканоміцы)», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Дзяржаўнае кіраванне» «Нацыянальная эканоміка».

Улікова-эканамічны факультэт:
Спецыяльнасці: «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (у камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях)», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (у бюджэтных арганізацыях)», «Статыстыка».

Інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі:
Спецыяльнасці: «Сацыялогія», «Паліталогія» (палітычны менеджмент), «Псіхалогія».

Вышэйшая школа кіравання і бізнесу:
Спецыяльнасці: «Маркетынг», «Лагістыка», «Бізнес-адміністраванне», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Правазнаўства» (у тым ліку дыстанцыйна), «Сусветная эканоміка», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (у тым ліку дыстанцыйна), «Фінансы і крэдыт».

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі:
Ажыццяўляе падрыхтоўку выпускнікоў школ і замежных абітурыентаў для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў:
Ажыццяўляе прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у галіне кіравання, фінансаў, эканомікі і права, педагогікі і псіхалогіі.

Інстытут магістарскай падрыхтоўкі:
Распрацаваны практыка-арыентаваныя і навукова-арыентаваныя магістарскія праграмы.

Аспірантура:
Адкрыты спецыяльнасці па напрамках: тэхнічныя навукі, эканамічныя навукі, юрыдычныя навукі, палітычныя навукі.

Дактарантура:
Спецыяльнасці: “Эканамічная тэорыя” (у тым ліку на англійскай мове); “Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай” (у тым ліку на англійскай мове); “Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт” (у тым ліку на англійскай мове); “Бухгалтарскі ўлік, статыстыка” (у тым ліку на англійскай мове); “Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі” (у тым ліку на англійскай мове); “Сусветная эканоміка” (у тым ліку на англійскай мове).

Іншыя факты:

БДЭУ афіцыйна нададзены статус вядучай навучальнай установы ў галіне падрыхтоўкі эканамічных кадраў.

У 2010 годзе БДЭУ адным з першых сярод ВНУ краіны сертыфікаваны па міжнароднай сістэме менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2009.

З верасня 2017 года па некаторых спецыяльнасцях вядзецца навучанне ў дыстанцыйнай форме.

Бібліятэка БДЭУ, у якой налічваецца каля 1,5 млн. выданняў, з'яўляецца лепшым фондам эканамічнай літаратуры ў Беларусі:

Ва ўніверсітэце выдаюцца тры часопісы, уключаныя ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

За 85 гадоў працы ўніверсітэтам падрыхтавана 165 тыс. спецыялістаў.

На сённяшні дзень універсітэтамі-партнёрамі БДЭУ з'яўляюцца 138 ВНУ па ўсім свеце.

Інфраструктура ўключае 8 інтэрнатаў, месцы ў якіх прапануюцца ўсім іншагароднім першакурснікам.

У структуру ўніверсітэта ўключаны 3 філіялы: Мінскі гандлёвы каледж, Мінскі фінансава-эканамічны каледж, Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж.

Больш за 700 замежных студэнтаў навучаюцца ў БДЭУ.

Сярод выпускнікоў універсітэта 3 акадэмікі, больш за 50 міністраў, алімпійскія і паралімпійскія чэмпіёны, прадпрымальнікі, дзяржаўныя дзеячы.

Кантакты

Прэс-сакратар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта: Кацярына Аляксандраўна Сыс

Тэл .: +375 17 2291298

E-mail: press@bseu.by

Адрас: вучэбны корпус №2, кабінет 17 (пр-т Партызанскі, 26/2)

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь