Бізнес-інкубатар БДЭУ
БІЗНЕС-ІНКУБАТАР БДЭУ – КРЫНІЦА ПАДТРЫМКІ ВАШАГА БІЗНЕСУ
ШТО ТАКОЕ БІЗНЕС-ІНКУБАТАР БДЭУ?
Студэнцкі навукова-практычны цэнтр “Бізнес-інкубатар БДЭУ” – гэта арганізацыя, створаная 01 сакавіка 2012 года дзеля падтрымкі прадпрыемцаў-пачаткоўцаў, якія хочуць, але не маюць магчымасці распачаць сваю справу, і надання ім дапамогі ў стварэнні жыццяздольных камерцыйна выгадных прадуктаў і эфектыўных вытворчасцяў на базе іх ідэй.
СФЕРА ДЗЕЙНАСЦІ?
Бізнес-інкубатар БДЭУ сёння падтрымвае ініцыятывы студэнтаў універсітэта ў галіне развіцця студэнцкага прадпрымальніцтва, наўпрост працуючы са студэнцкімі стартап-праектамі ці бізнес-ідэямі.
Задача бізнес-інкубатара БДЭУ – ператварыць бізнес-ідэю студэнта ў праект, а бізнес-праект у сапраўдны бізнес, што прыносіць рэальны прыбытак.
ХТО МОЖА СТАЦЦА ЧАСТКАЙ УНІВЕРСІТЭЦКАГА БІЗНЕС-АКТЫВУ?
Студэнты, магістранты, аспіранты БДЭУ, калі ў вас ёсць актуальная і арыгінальная ідэя, думкі пра магчымасць яе рэалізацыі, і вы лічыце, што вашая ідэя ці праект могуць быць эканамічна эфектыўнымі, смела скіроўвайце ў “Бізнес-інкубатар БДЭУ”.
ЧАМУ ВАРТА ЗВЯРНУЦЦА Ў БІЗНЕС-ІНКУБАТАР???
Хто ведае, можа, менавіта тут пачнецца ваш бізнес, што зробіцца такім жа знакамітым, як, прыкладам, IBM ці Apple, і гэта ўвойдзе ў гісторыю! Наш інкубатар можа дапамагчы пачаць сваю справу! У нас ёсць для гэтага веды, досвед, крэатыўнасць і мэтанакіраванасць! Справа за вамі і вашымі ідэямі!
ЯК ВАМ МОЖА ДАПАМАГЧЫ “БІЗНЕС-ІНКУБАТАР БДЭУ”?
- Можа дапамагчы ініцыятарам студэнцкіх бізнес-праектаў у стратэгічным аналізе бізнес-ідэі;
- пракансультуе ў падрыхтоўцы бізнес-плана;
- інфармацыйна паспрыяе ў пошуку і прыцягненні фундатараў;
- праз бізнес-інкубатар БДЭУ у вас будзе доступ да ўнутраных бібліятэчных рэсурсаў, дзе вы знойдзеце ўнікальныя калекцыі бізнес-кніг.
З Вашага боку: ідэі, запал і зацікаўленыя аднадумцы.
ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, КАБ СТАЦЦА ЧАСТКАЙ КАМАНДЫ “БІЗНЕС-ІНКУБАТАРА БДЭУ”?
Крок 1: Згенераваць сваю бізнес-ідэю
Крок 2: Захацець ажыццявіць ідэю
Крок 3: Прыйсці ў Бізнес-інкубатар БДЭУ
У БДЭУ штогод праводзіцца конкурс бізнес-праектаў дзеля выяўлення найбольш перспектыўных з іх. Ахвочыя ўзяць удзел у конкурсе бізнес-праектаў, павінныя:
- запоўніць заяву на ўдзел у конкурсе бізнес-праектаў адпаведнай формы; (Палажэнне пра конкурс)
- прэзентаваць свой бізнес-план з тлумачальнай запіскай, што змяшчае звесткі пра мэтавую аўдыторыю, перавагі тавару ці паслуг і стратэгію развіцця.
Адправіць матэрыялы на нашу пошту: bik@bseu.by
ДЗЕ ЗНАХОДЗІЦЦА БІЗНЕС-ІНКУБАТАР БДЭУ?
БДЭУ, 5 корпус (Свярдлова, 7), каб. 300.
ЯК З НАМІ ЗВЯЗАЦЦА?
Пішыце нам: bik@bseu.by
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99