Міжнародныя праграмы

Андачасова з супрацоўніцтвам па двухбаковых пагадненнях з замежнымі універсітэтамі БДЭУ паспяхова працуе і ў рамках міжнародных праектаў (Erasmus +), а таксама міжурадавых пагадненняў аб абмене ў галіне адукацыі.

Штогод студэнты, магістранты і аспіранты накіроўваюцца на навучанне за мяжу, выкладчыкі універсітэта праходзяць стажыроўку ў замежных установах адукацыі і навуковых арганізацыях.

Традыцыйна ў рамках рэалізацыі розных праграм і пагадненняў аб супрацоўніцтве запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах, чытання лекцый, правядзення семінараў, выкладання замежных моў і іншых дысцыплін замежныя спецыялісты з ЗША, Венесуэлы, Мексікі, Германіі, Швейцарыі, Францыі, Італіі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Эстоніі, Ізраіля, Украіны, Азербайджана, Расіі, Казахстана, Кітая.

БДЭУ накіроўвае сваіх навучэнцаў ў замежныя ВНУ і прымае ў сябе студэнтаў і стажораў, арганізуе міжнародныя навуковыя канферэнцыі і культурна-масавыя мерапрыемствы з удзелам замежных прадстаўнікоў.
Так, у 2019 г. у рамках праграмы Erasmus + былі накіраваны студэнты ў Універсітэт Кальяры (Італія); Універсітэт Кадзіса (Іспанія); Эканамічны універсітэт Вроцлава (Польшча). У праграме двайных дыпломаў у 2019 г. удзельнічала 9 студэнтаў: у Вышэйшай школе фінансаў і кіравання ў г. Беластоку (Польшча) і у Вышэйшай школе г. Міттвайда (Германія).

У праграме акадэмічнай мабільнасці Erasmus + удзельнічала 7 супрацоўнікаў БДЭУ (Партугалія, Іспанія, Італія).

Пашырэнне геаграфіі міжнародных сувязяў, імкненне замежных ВНУ да супрацоўніцтва з БДЭУ і ўдзел універсітэта ў рабоце міжнародных акадэмічных арганізацый сведчаць аб яго прызнанні і аўтарытэце на міжнароднай адукацыйнай арэне.

 

Подробнее о программах здесь:

Урадавыя праграмы

Праграмы «падвойных» дыпломаў»

Прочие программы

Водгукі аб праграмах:

Дар'я Самасадава, факультэт міжнародных бізнэс-камунікацый, пра вучобу ў Венгрыі:

У 2019 годзе я вырашыла паспрабаваць атрымаць стыпендыю Урада Венгрыі (Stipendium Hungaricum). Падача дакументаў была досыць простая, але даволi працяглая. Аднак усе мае намаганні акупіліся, калі я даведалася аб атрыманні стыпендыі і магчымасці навучацца ў Венгрыі!

Універсітэт ім. Этвёша Лоранда

Для навучання я абрала г. Будапешт і Універсітэт ім. Этвёша Лоранда. Гэта адзін з самых старых універсітэтаў, ён таксама прызнаны лепшым ВНУ Венгрыі. Напрамак я абрала «Міжнародныя адносіны», якi падыходзіць для маёй спецыяльнасці.

Замежным студэнтам, як і мясцовым, прадастаўляецца магчымасць выбіраць прадметы, для зручнасцi падладжваць расклад. Лекцыі праходзілі вельмі ажыўлена, мы разбіралі задачы, абмяркоўвалі актуальныя сусветныя канфлікты, вывучалі шмат тэорыі. Гэтак жа праходзілі і семінары, дзе мы маглі зладзіць дыскусію або дэбаты, абменьваліся сваім меркаваннем. Нават падчас дыстанцыйнага навучання дадзены фармат заняткаў захаваўся. Сістэма адукацыі Венгрыі добра падрыхтаваная да непрадбачаных абставін. Кожны тыдзень у нас былі анлайн-сустрэчы, кансультацыі, і шмат пісьмовага хатняга задання.

Дар'я Самасадава

Па праграме мне падалі бясплатнае месца ў інтэрнаце. У яго вельмі зручная лакацыя, блізка да цэнтру і побач з паркам. Але самае цікавае гэта, вядома ж, культурная разнастайнасць студэнтаў!

Не варта забываць і пра пазакласныя актыўнасці. Будапешт – студэнцкі і турыстычны горад. Актыўныя студэнты арганізоўвалі розныя мерапрыемствы кожны тыдзень (да пандэміі), дзе можна было пазнаёміцца з іншымі замежнымі студэнтамі і знайсці сабе аднадумцаў.

Сама Венгрыя мае унікальныя славутасці, напрыклад, возера Балатон – найбуйнейшае возера ў Цэнтральнай Еўропе. Для аматараў актыўнага адпачынку падыдзе хайкiнг ў гарах на поўдні і на паўночным захадзе краіны. У сілу выгаднага геаграфічнага становішча, з Венгрыі вельмі зручна падарожнічаць па ўсёй Еўропе. Да Вены дарога займае 3 гадзіны, да Польшчы каля 6, а да больш далёкіх кропак рэгулярна лётаюць лоў-косты.


Я вельмі цаню тыя веды і вопыт, якія атрымала падчас вучобы. Я паглыбіла свае навыкі міжкультурнай камунікацыі, даведалася шмат новага аб эканамічных і палітычных працэсах у ЕС, завяла шмат цікавых сяброў і паспела адкрыць для сябе новыя краіны.

 

Кантакты

Адрас:  пр. Партызанский 26, корпус 2,
к. 3

Тэл.: +375 17 209 78 02 -УМУМС
+375 17 209 88 32

Пошта: форма обратной связи

 

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь