09.04.2021

Перамовы з дэлегацыяй Пакістана

У БДЭУ адбылася сустрэча на чале з рэктарам В.Ю. Шуціліным з дэлегацыяй з Пакістана ў асобе ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Лахоры (Пакістан) спадара Валіда Муштака. На сустрэчы таксама прысутнічалі прарэктары па вучэбнай і навуковай працы. Візіт пакістанскай дэлегацыі быў арганізаваны пры садзейнічанні пасольства Рэспублікі Беларусь у Пакістане.

У ходзе сустрэчы беларускім бокам быў прэзентаваны адукацыйны патэнцыял універсітэта з акцэнтам на існуючы вопыт развіцця міжнародных кантактаў з краінамі Азіі і Паўднёва-Усходняй Азіі. Абмеркаваныя актуальныя пытанні прадастаўлення адукацыйных паслуг пакістанскім навучэнцам у дыстанцыйным фармаце, перспектыў навучання пакістанскіх грамадзян па праграмах першай ступені вышэйшай адукацыі (бакалаўр) на англійскай мове, магчымасцяў аказання садзейнічання БДЭУ ва ўсталяванні кантактаў з пакістанскімі партнёрамі і ўдзелу БДЭУ у стварэнні беларуска-пакістанскага цэнтра сумесных навуковых даследаванняў.

Ганаровы консул выступіў з прапановай аб прыцягненні спецыялістаў універсітэта для выкладання рускай мовы пакістанскім абітурыентам, якія жадаюць у перспектыве паступаць у БДЭУ. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб першых этапах далейшага супрацоўніцтва, дакладней – аб удзеле прадстаўнікоў пакістанскіх кансалтынгавых кампаній у Днях адчыненых дзвярэй летам бягучага года для замежных грамадзян у рэжыме анлайн.

Папярэднія падзеі

Каляндар падзей


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь