23.09.2022

Паэтычная сустрэча да Тыдню роднай мовы ў БДЭУ

23 верасня ў бібліятэцы БДЭУ адбылася сустрэча кіраўніцтва і студэнтаў ІСГА і УЭФ з беларускім паэтам, навукоўцам, выкладчыкам Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа Андрэем Уладзіміравічам КІМБАРАМ.

Андрэй Уладзіміравіч прадэкламаваў свае вершы, апублікаваныя ў беларускіх і замежных часопісах і зборніках. Студэнты Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі і ўлікова-эканамічнага факультэта з вялікай цікавасцю слухалі маладога паэта. Асабліва спадабаўся аўдыторыі верш “Парада”:

Мой дзень і ноч змяшаліся даўно,
Што рэчаіснасць, што падман –
Не разумею нешта, дружа.
Адказам будзе просты план,
Які распрацавалі людзі:
“Жыццё нам дадзена адно,
Таму не засмучайся дужа”.

Акрамя таго, Андрэй Уладзіміравіч распавёў аб атрыманні адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце па ўнікальнай для нашай краіны спецыяльнасці “Гісторыя (паліталогія)”, працы над кандыдацкай дысертацыяй, прысвечанай маладзёжнаму руху ў пасляваеннай Беларусі, шматлікіх педагагічных праектах. Як студэнты, так і выкладчыкі БДЭУ мелі магчымасць задаць свае пытанні Андрэю Уладзіміравічу. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы!

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь