БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК ЗАМЕЖНАЯ
Няхай мова шануе і любіць вас
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт запрашае замежных грамадзян на курсы беларускай мовы ад пачатковага да прасунутага ўзроўняў. Прапануецца індывідуальнае і групавое навучанне, што ажыццяўляецца паводле адзіных стандартаў агульнаеўрапейскай сістэмы CEFR. Мажлівая распрацоўка індывідуальнай праграмы з улікам адмысловых задач канкрэтнага слухача.
Заняткі праводзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты. Пасля заканчэння курсаў выдаецца сертыфікат.
Заняткі – платныя (ПРАЙС-ЛІСТ – гл. ДАДАТАК). Кошт для кожнага слухача залежыць ад колькасці чалавек у групе (ад 1 да 8). Пачатак заняткаў паводле камплектацыі груп.
Запрашаем да супрацоўніцтва цэнтры беларусістыкі (славістыкі) у замежжы.
Падчас навучання прадугледжаная шырокая культурная праграма ў Беларусі (асобны кошт)
Тел./факс.: (+375 17) 209-88-16
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99