10.11.2017
Студэнты БДЭУ на міжнароднай канферэнцыі ў Германіі
Прадстаўнікі студсавета факультэта маркетынгу і лагістыкі наведалі міжнародную канферэнцыю ММЕЕ (Mittweida meets Eastern Europe), якая праходзіла ў нямецкім горадзе Мітвайда з 22 па 28 кастрычніка.
Студэнты не толькі реалізавалі мэту абмяняцца вопытам паміж студэнцкімі саветамі з розных устаноў адукацыі Беларусі, Расіі, Германіі, Польшы і Украіны, але і паглыбіліся ў жыццё ўніверсітэта Мітвайда. Агульнавядома, што ва ўніверсітэтах розных краін адрозніваюцца не толькі сістэмы арганізацыі адукацыйнага працэсу, але і структура самакіравання, таму студэнтам ФМк было цікава даведацца, як фарміруецца работа студсаветаў за мяжой.
У праграму мерапрыемства ўвайшлі розныя прэзентацыі, воркшопы, лекцыі, экскурсіі. Заняткі праводзілі як прафесійныя выкладчыкі, так і прадпрымальнікі, якія маюць уласны бізнес, сваю паспяховую справу. Усе лекцыі і прэзентацыі правозділіся па-англійску.
Міжнародны досвед, атрыманы на канферэнцыі, знойдзе свой адбітак у працы студсавета факультэта і, безумоўна, прынясе станоўчы вынік.
Тел./факс.: (+375 17) 209-88-16
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99