Стажыроўка

Рэалізацыя адукацыйных праграм стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з арт. 248 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, на падставе Палажэння аб бесперапыннай прафесійнай адукацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2022 № 574, і ПАЛАЖЭННЕМ аб рэалізацыі адукацыйнай праграмы стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у БДЭУ.

Стажыроўкі беларускіх і замежных грамадзян** могуць быць арганізаваны на профільных кафедрах універсітэта.

Для арганізацыі праходжання стажыроўкі на базе БДЭУ неабходна даслаць ліст на імя рэктара. Праграма стажыроўкі складаецца накіуючай арганізацыяй зыходзячы з індывідуальных інтарэсаў і патрэб стажора і ў далейшым узгадняецца з БДЭУ (накіроўваецца ў адрас ІПК і ПЭК БДЭУ для ўзгаднення з профільнай кафедрай універсітэта).

Тэрміны праходжання стажыроўкі, профільная кафедра і тэматыка стажыровак могуць вар'іравацца зыходзячы з інтарэсаў Заказчыка.

Рабочыя мовы праграмы: руская, англійская (па ўзгадненні з кафедрай).

У выпадку наяўнасці месцаў стажорам можа быць дадзены інтэрнат.

Пасля завяршэння навучання стажорам выдаецца пасведчанне аб стажыроўцы ўстаноўленага дзяржаўнага ўзору.

Кантактныя тэлефоны +375 17 229 12 03, +375 17 229 12 06. Факс. +375 17 317 17 63. E-mail: IPK@bseu.by
**УА БДЭУ аказвае візавую падтрымку замежным грамадзянам, якія прыбываюць ва ўніверсітэт з мэтай праходжання стажыровак (у выпадку неабходнасці). Для падрыхтоўкі хадайніцтва аб выдачы візы неабходна звярнуцца ў аддзел па міжнародных сувязях універсітэта за 30 дзён да запланаванага візіту.

** Тэл. +375 17 209 78 02, +375 17 209 88 32, +375 17 229 12 82
Факс. +375 17 209 78 02
e-mail: umoms_n@bseu.by, umoms@bseu.by


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь