Праграма ERASMUS+

У 2014 г. на змену добра знаёмым у Беларусі праграмах Еўрапейскай камісіі для сферы вышэйшай адукацыі Tempus і Erasmus Mundus прыйшла новая праграма Erasmus+. Яна разлічана на 7-гадовы перыяд (да 2020 г.) і тэматычна накіравана на адукацыю, прафесійнае навучанне, моладзь і спорт. У рамках Erasmus+ фінансуецца больш за 10 розных тыпаў праектаў (інструментаў), правілы ўдзелу ў якіх адрозніваюцца для прадстаўнікоў розных краін.

Абноўленая праграма прапануе больш магчымасцяў студэнтам, выкладчыкам і валанцёраў. Новыя магчымасці сталі рэальнымі, у тым ліку дзякуючы павялічанаму бюджэту, які складае каля 14,7 млрд. еўра на 2014-2020 гг., што на 40% больш папярэдняга бюджэту. Каб праграма стала даступнай і адкрытай, яе структура была істотна спрошчаная. У Erasmus+ зліліся 6 папярэдніх праграм: Lifelong Learning, Erasmus, Leonardo da Vinci, Comenius, Grundtvig, Youth in Action і 4 праграмы міжнароднага супрацоўніцтва: Erasmus Mundus, Tempus, Alfa, Edulink, а таксама праграмы супрацоўніцтва з развітымі краінамі.

Па структуры Erasmus+ складаецца з 5 частак:

• Ключавы накірунак дзейнасці 1: Мабільнасць з мэтай навучання для фізічных асоб;
• Ключавы накірунак дзейнасці 2: Супрацоўніцтва для інавацый і абмену лепшым вопытам;
• Ключавы накірунак дзейнасці 3: Падтрымка сістэмных рэформаў;
• Спорт.

Структурныя часткі праграмы ўключаюць розныя інструменты. У шэрагу інструментаў могуць удзельнічаць толькі грамадзяне і арганізацыі з краін, званых у тэрміналогіі Erasmus+ краінамі праграмы (краіны ЕС, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Турцыя). Іншыя інструменты мяркуюць удзел прадстаўнікоў краін-партнёраў (усе астатнія краіны).

Правілы ўдзелу ў Erasmus+ адрозніваюцца для розных краін-партнёраў. На Беларусь распаўсюджваюцца правілы, устаноўленыя для рэгіёну «Eastern Partnership countries» (Краіны Усходняга партнёрства).
Дэталёвая інфармацыя па праграме Erasmus+ прадстаўлена на сайтах:

 а таксама ў сацыяльных сетках – Twitter: #ErasmusPlus, Facebook: Erasmus+.
Сайт афіцыйнага офіса праграмы Erasmus+ у Рэспубліцы Беларусь:

Кантакты

Адрас:  пр. Партизанский 26, каб. 3, к. 2

Тэл.: +375 17 209-78-02
+375 17 209-88-32-

Сайт: http://erasmus-plus.belarus.unibel.by

 

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь