FOSTERC

Садзейнічанне развіццю кампетэнцый ў беларускай вышэйшай адукацыі
Fostering Competencies Development in Belarusian Higher Education (FOSTERC)

15 кастрычніка 2016 года ў рамках Праграмы Erasmus+ «Стварэнне патэнцыялу вышэйшай адукацыі» стартаваў праект «Садзейнічанне развіццю кампетэнцый ў беларускай вышэйшай адукацыі» (Fostering Competencies Development in Belarusian Higher Education / FOSTERC), адным з удзельнікаў якога з'яўляецца БДЭУ. Праект разлічаны на тэрмін да 14 кастрычніка 2019 года. Ён адпавядае прыярытэтам развіцця вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, вызначаным у дзяржаўнай праграме «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016-2020 гг.

Мэта праекта FOSTERC – узмацненне выкарыстання інавацыйных прынцыпаў і падыходаў да выкладання і навучання ў беларускіх вышэйшых установах адукацыі для паляпшэння вынікаў навучання выпускнікоў на аснове кампетэнцый.

У склад кансорцыума па рэалізацыі праекта ўваходзяць 15 партнёраў з Іспаніі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі і Беларусі. Каардынатарам і менеджэрам праекта з'яўляецца Палітэхнічны універсітэт Валенсіі (Іспанія) у асобе навукова-даследчага інстытута INGENIO.

Удзельнікамі кансорцыума з'яўляюцца:
3 еўрапейскіх ўніверсітэта: Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук (Літва), Універсітэт Беластока (Польшча), Універсітэт Турку (Фінляндыя);
8 беларускіх універсітэтаў: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі Купалы, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыска Скарыны, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С. Пушкіна;
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы;
ТАА «Універсітэт рашэнняў» (Іспанія).

Дадзены праект замацаваны за кафедрай нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіравання факультэта менеджменту. У склад рабочай групы па рэалізацыі праекта ўваходзяць таксама прадстаўнікі кафедры эканамічнай сацыялогіі ІСГА і ЦКАП універсітэта.

Задачы праекта:

- распрацаваць паказчыкі для вызначэння вынікаў навучання ў беларускай сістэме вышэйшай адукацыі на аснове кампетэнцый;
- удасканаліць ўзровень інавацыйных метадаў навучання і развіцця педагагічнай крэатыўнасці;
- павысіць ацэнку студэнтаў і ўзмацніць менеджмент інфармацыйных сістэм адукацыі для паляпшэння якасці беларускіх вышэйшых навучальных устаноў і ўзгаднення сацыяльна-эканамічных патрабаванняў;
- забяспечыць беларускіх удзельнікаў праекта інфармацыйна-метадычным інструментарыем для падтрымкі гарантыі унутранай і знешняй ацэнкі якасці;
- мадэрнізаваць сістэмы і метады збору і аналізу дадзеных у беларускай сістэме вышэйшай адукацыі, удасканальваць менеджмент у навучанні і вучэбнай дзейнасці.

Праект прадугледжвае наступныя віды работ:

- правядзенне тэматычных даследаванняў і дыскусій для кожнага беларускага ўдзельніка кансорцыума па распрацоўцы вучэбных і вучэбна-метадычных падыходаў;
- распрацоўку анкет для аналізу бягучай сітуацыі: дамінуючых спосабаў выкладання і навучання, бягучых вынікаў працэсу навучання і неабходных кампетэнцый на беларускім працоўным рынку;
- правядзенне апытванняў для збору эмпірычных дадзеных, якія адлюстроўваюць тэндэнцыі і праблемы вучэбна-метадычных падыходаў, вынікаў навучання і патрэбаў працоўнага рынку ў Беларусі;
- правядзенне навучальных семінараў для беларускіх удзельнікаў кансорцыума;
- вучэбна-азнаямленчыя візіты беларускіх партнёраў ва ўніверсітэты ЕС;
- правядзенне семінара для вызначэння мадэлі навучання;
- правядзенне ў кожнага беларускага універсітэта-партнёра эксперыментальнай дзейнасці па ўкараненні Студэнт-цэнтрычным (асобасна-арыентаванай) мадэлі навучання;
- арганізацыя мерапрыемстваў па распаўсюджванню вынікаў праекта і ацэнкі яго эфектыўнасці.

Чаканыя вынікі:

- фарміраванне ўсебаковай карціны бягучай сітуацыі да падыходаў выкладання і навучання ў беларускіх ВНУ і рэалізацыі Балонскага працэсу;
- забеспячэнне лепшага разумення працэсу распрацоўкі навучальных планаў з акцэнтам на вынікі навучання і іх выкарыстанне пры апісанні і вызначэнні кваліфікацыі і навучальных праграм;
- забеспячэнне адпаведнасці беларускай вышэйшай адукацыі сацыяльным і эканамічным патрабаванням рынку;
- ацэнка ўзроўню забеспячэння якасці вучэбна-метадычнага інструментарыя для беларускіх УВА і павышэнне яго значнасці для рынку працы і грамадства.

Дэталёвая інфармацыя па Erasmus+ прадстаўлена на сайтах:

а таксама ў сацыяльных сетках – Twitter: #ErasmusPlus, Facebook: Erasmus+.

Кантакты

Адрас:  пр. Партизанский 26, каб. 3, к. 2

Тэл.: +375 17 209-78-02
+375 17 209-88-32- учебно-методический отдел по международным связям

 

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь