Часопіс
«Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта» («Веснік БДЭУ»)
Часопіс «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта» заснаваны ў 1994 г. як навукова-практычнае выданне. З 1999 г. выходзіць 6 разоў у год (адзін раз у два месяцы).
Часопіс уключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па эканамічных, юрыдычных, тэхнічных (таваразнаўства нехарчовых тавараў), палітычных, філасофскіх і сацыялагічных галінах навук, а таксама ўключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ).
Місія часопіса: кансалідацыя сіл вучоных на распрацоўку праблем развіцця эканомікі, навукі і адукацыі.
У працэсе падрыхтоўкі выдання «Веснiк БДЭУ» вырашаюцца наступныя задачы:
• прапаганда навуковых дасягненняў аспірантаў, дактарантаў, выкладчыкаў;
• фарміраванне навуковых школ па розных напрамках навукі;
• аб'яднанне навуковых сіл Рэспублікі Беларусь па асобных спецыяльнасцях;
• правядзенне дыскусій па праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця;
• публікацыя матэрыялаў для павышэння якасці вучэбных заняткаў;
• абмен вопытам у вучэбна-метадычных і навуковых галінах;
• азнаямленне з замежным вопытам развіцця навукі і арганізацыі навучальнага працэсу;
• кансультацыі па новых і праблемных пытаннях і г. д.
Асаблівую ўвагу часопіс надае маладым навукоўцам — магістрантам, аспірантам і дактарантам.
Заснавальнікам і выдаўцом часопіса з'яўляецца Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт. Часопіс ўзначальвае вядомы вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, дацэнт Вячаслаў Юр’евіч Шуцілін.
У склад рэдкалегіі ўваходзяць вядучыя навукоўцы па розных напрамках навукі >>>
Рубрыкі:
• Метадалагічныя праблемы эканамічнай навукі
• Выклікі ХХІ стагоддзя і стратэгія ўстойлівага развіцця
• Сусветная гаспадарка і знешнеэканамічныя сувязі
• Удасканаленне кіравання
• Аналітычныя прагнозы і прапановы
• Праблемы ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі
• Рэальны сектар эканомікі і спажыванне
• Таваразнаўства і экспертыза тавараў
• Грашова-крэдытная палітыка
• Фінансавы сектар эканомікі
• Экалогія, эканоміка і права
• Мовы і міжкультурная камунікацыя
• Філасофія і сацыялогія
• Паліталогія
• Замежны вопыт
• Канспект педагога
• Кансультацыі
• Весткі з канферэнцый
• Прэзентацыя
Умовы прыёму артыкулаў у часопіс
Артыкулы для публікацыі ў часопісе прымаюцца на рускай, беларускай і англійскай мовах разам з выпіскай з пратакола пасяджэння кафедры, у якую ўваходзіць рэкамендацыя аб апублікаванні. Аўтарам з іншых вну ці НДІ неабходна прадставіць рэкамендацыйны ліст кіраўніцтва сваёй арганізацыі. Адказнасць за факты, якія прыводзяцца ў артыкулах, нясуць аўтары.
Рэдакцыя можа публікаваць артыкулы ў парадку абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара.
Аб'ём артыкула не павінен перавышаць 12-ці машынапісных старонак. Матэрыялы прымаюцца выкананымі на кампутары (раздрукоўка артыкула і яго электронны варыянт) у тэкставым рэдактары Microsoft Word памерам 14 пунктаў праз паўтарачны інтэрвал. Да артыкула неабходна прыкласці рэзюмэ (ад 100 да 250 слоў) на рускай і англійскай мовах, даведку аб аўтары з указаннем кантактных тэлефонаў, а таксама копію квітанцыі аб падпісцы на часопіс (падрабязней гл. Патрабаванні да афармлення... >>>)
УВАГІ ПАДПІСЧЫКАЎ!
Падпісацца на часопіс можна ва ўсіх аддзяленнях РУП паштовай сувязі «Белпошта» або РУП «Белсаюздрук».
Падпісныя індэксы часопіса «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта» у каталогу «Выданні Рэспублікі Беларусь»:
• 74838 — для індывідуальных падпісчыкаў;
• 748382 — ведамасная падпіска.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99