Магістарская падрыхтоўка ў БДЭУ
Вучэбна метадычны аддзел магістарскай падрыхтоўкі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт” запрашае прайсці навучанне па адукацыйным праграмам паглыбленнай вышэйшай адукацыі (магістратуры).
Набор у магістратуру БДЭУ у 2024 годзе аб’яўлены па 10 спецыяльнасцях і 26 прафілізацыях. Прапануецца навучанне на рускай і англійскай мовах.
ТЭРМІНЫ ПРЫЁМУ ДАКУМЕНАЎ У МАГІСТРАТУРУ НА ДЗЁННУЮ І ЗАВОЧНУЮ ФОРМЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ:
- Для грамадзян Рэспублікі Беларусь і прыраўнаваных да іх асоб – з 27 чэрвеня па 5 ліпеня (3 ліпеня – выхадны, астатнія дні – працоўныя);
- Для замежных грамадзян – с 27 чэрвеня па 15 кастрычніка.
Па заканчэнні навучання выпускнікі атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору с прысваеннем ступені магістра.
У конкурсе на паступленне ў магістратуру могуць прымаць удзел асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, агульную вышэйшую ці спецыяльную вышэйшую адукацыю, пацверджаную адпаведным дакументам аб адукацыі. Асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю у замежных дзяржавах, акрамя Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, павінны прайсці працэдуру прызнання дакументаў у Аддзеле прызнання замежных дакументаў аб адукацыі РІВШ.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца у Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства беларускай нацыянальнасці, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан маюць права удзельнічаць у конгкурсе на паступленне ў магістратуру за кошт сродкаў бюджэту, калі атрымліваць адукацыю ў магістратуры за кошт сродкаў бюджэту яны будуць упершыню, альбо на платнай аснове – за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або ўласных сродкаў грамадзяніна.
Умовай прыёму дакументаў на спецыяльнасць “Бізнес-адміністраванне” з’яўляецца наяўнасць у паступаючага вышэйшай адукацыі і працоўнага стажу не менш двух гадоў.
У конкурсе на паступленне у магістратуру ў завочнай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту могуць удзельнічаць асобы, якія працуюць (праходзяць службу) па працоўнаму дагавору (кантракту), якія выконваюць работы (аказваюць паслугі, якія ствараюць аб’екты ітнэлектуальнай уласнасці) па грамадязанска-прававому дагавору, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рамеснікамі, адвакатамі, натарыусамі, творчымі работнікамі, якія маюць стаж працы не менш за 10 месяцаў на дату падачы дакументаў.
Неабходныя дакументы:
Паважаныя абітурыенты, не забудзьцеся прасйці рэгістрацыю ў кабінеце магістранта да падачы дакументаў.
- Заяву на імя рэктара па устаноўленай форме;
- Арыгіналы і копіі дыплома аб вышэйшай адукацыі, а таксама арыгінал і копія дадатку да дыплома, выдадзеныя у Рэспубліцы Беларусь, альбо дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных вучэбных дысцыплін і іх аб’ёму, атрыманных па іх адзнак (балаў), выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага у замежнай дзяржаве, і ўустанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае атрыманне асобай вышэйшай адукацыі, эквівалентнай I ступені вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (копіі;
- Выпіску з пратакола пасяджэння Савета факультэта установы вышэйшай адукацыі аб рэкамендацыі для навучання ў магістратуры – для тых, хто скончыў установу вышэйшай адукацыі ў 2024 годзе;
- Выпіску (завераную копію) з працоўнай кніжцы, і (або) копію грамадзянска-прававога дагавору, і (або) копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгтстрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, і (або) дакументы, якія пацвярждаюць здзяйсненне асобамі дзейнасці, якая не належыць прадпрымальніцкай, – для абітурыентаў, якія паступаюць на завочную форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту (абавязкова); для асоб, якія паступаюць у магістратуру на платнай аснове, а таксама для асоб, якія паступаюць у магістратуру на дзённую форму атрымання адукацыі (пры наяўнасці);
- 4 фотаздымкі памерам 3×4 см;
- медыцынская даведка аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь для тых, хто паступае ва ўстанову вышэйшай адукацыі, выдадзеную ў 2024 годзе;
- дакумент, які сведчыць асобу (прад'яўляецца асабіста) і яго копія;
- спіс усіх апублікаваных навуковых прац і копіі не больш за 3 працы (пры наяўнасці).
- копію пасведчання лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці);
- дакумент, які сведчыць змену імя, імя па бацьку, фаміліі (арыгінал і копія) (пры наяўнасці).
Да дакументаў, выкананых на замежнай мове, пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастыля прыкладаецца натарыяльна засведчаны пераклад на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
Уступныя выпрабаванні і экзамены.
Тыя, хто паступае ў магістратуру на ўсе спецыяльнасці ўсіх формаў атрымання адукацыі, здаюць уступнае выпрабаванне па спецыяльнасці (вусна).
Тэрміны правядзення уступных выпрабаванняў у магістратуру на дзённую і завочную форы атрымання адукацыі:
- для грамадзян Рэспублікі Беларусь і прыраўнаваных да іх асоб – з 6 па 12 ліпеня;
- для замежных грамадзян – па меры падачы дакументаў, але не пазней 22 кастрычніка.
Залічэнне у магістратуру
Тэрміны залічэння ў магістратуру на дзённую і завочную формы атрымання адукацыі:
- грамадзян Рэспублікі Беларусь і прыраўнаваных да іх асоб – па 17 ліпеня.
- Замежных грамадзян – па 30 кастрычніка.
Залічэнне ў магістратуру праводзіцца па конкурсу ў адпаведнасці з вынікам уступных выпрабаванняў. Конкурс праводзіцца па кожнай спецыяльнасці. Конкурсы ў дзённый і завочнай формах атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджету і на платнай аснове праводзяцца асобна.
Абітурыэнтам, залічаным на спецыяльнасці “Эканоміка”, “Фінансы, падаткаабкаладанне і крэдыт” на дзённую і завочную формы атрымання адукацыі, а таксама, “Юрыспрудэнцыя” на дзённую форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту пакідаецца права выбару прафілізацыі ў межах выбраных месц у наступнай чарговасці:
- Залічаным без уступных выпрабаванняў;
- Тым, хто набраў найбольшую суму балаў па рэзультатам уступнага выпрабавання;
- Тым, хто атрымаў дыплом вышэйшай адукацыі з адзнакай; дыплом бакалаўра з адзнакай або дыплом магістра з адзнакай;
- Спіс і копіі апублікаваных навуковых работ, апісанняў вынаходак, справаздачы аб выкананых даследванняў і разработках, дыпломы, якія пацвярджаюць перамогі ў рэспубліканскіх і (ілі) міжнароных алімпіядах (пры іх наяўнасці);
- Тым, хто мае больш высокі сярэдні бал дыплома аб вышэйшай адукацыі або дакумента аб адукацыі, які пацвярджае атрыманне грамадзянінам вышэйшай адукацыі, эквівалентнай агульнай вышэйшай або спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, з указаннем вывучаных дысцыплін і іх аб’ёму, атрыманых па ім адзнак (балаў);
- Тым, хто мае большы стаж працы па адпаведнаму напрамку дзейнасці, але не менш за два гады пасля атрымання дакументаў аб адукацыі, якія пацвярджаюць атрыманне агульнай вышэйшай або спецыяльнай адукацыі.
Прысутнасць абітурыэнта і (ці) яго законнага прдастаўніка пры выбары прафілізацыі ў дзень залічэння абавязкова. У выпадку адсутнасці абітурыента і (ці) яго законнага прадстаўніка пры выбары прафілізацыі рашэнне аб яго залічэнні на канкрэтную прафілізацыю прымаецца прыёмнай камісіяй.
Асобы, якія паспяхова здалі уступныя выпрабаванні і не прайшлі па конкурсу на навучанне ў магістратуры за кошт сродкаў бюджэту, маюць права навучацца па адпаведнай спецыяльнасці на ўмовах аплаты па прафілізацыі, па якой здзяйсняецца прыём.
Асобы, якія паспяхова здалі уступныя выпрабаванні і не удзельнічаюць у конкурсе на навучанне ў магістратуры за кошт сродкаў бюджэту, маюць права навучацца на ўмовах аплаты па адпаведнай спецыяльнасці і прафілізацыі, вызначанай у заяве пры падачы дакументаў.
Залічэнне ва ўстанову адукаці для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі праводзіцца ў адпаведнасці з загадам рэктара. Падставай для загада з’яўляецца рашэнне прыёмнай камісіі аб прыёме і заключэнне адпаведнага дагавора ў сферы адукацыі (дагавора аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй за кошт сродкаў бюджэту, дагавора аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй за кошт грантаў на навучанне або дагавора аб падрыхтоўцы спецыяліста на платнай аснове).
Графік работы прыёмнай камісіі:
З 27 чэрвеня па 5 ліпеня (3 ліпеня — выхадны),
З 9:00 да 18:00 (без перапынку на абед)
Адрас прыёмнай камісіі:
220070, г. Мінск, пр-т Партызанскі, 16-a, корпус 7, пакой 3.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99