Персональные страницы

Воробьёв Виктор Анатольевич

Ученая степень и звание
доктор экономических наук

профессор

Должность
Заведующий кафедрой экономической теории

Биография

Нарадзiўся 2 чэрвеня 1956 года у г. Чашнікі Віцебскай вобласцi, Рэспубліка Беларусь.

Вышэйшая адукацыя — скончыў у 1978 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1987 г. — аспiрантуру, у 1999 г. — дактарантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Доктар эканамічных навук (2002), прафесар (2003).

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, устаноў адукацыі «БДЭУ» і «БДСГА». За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць і вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для народнай гаспадаркі ў 2013 г. ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Вараб’ёў Віктар Анатольевіч — вядомы ў краіне і за яе мяжой эканаміст у галіне палітычнай эканоміі і эканамічнай тэорыі, дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і эфектыўнасці размяшчэння вытворчых рэсурсаў. Вынікі яго даследаванняў, артыкулы і навучальныя дапаможнікі апублікаваны ў Расіі, Украіне, Казахстане, Польшчы, Літве і іншых краінах.

Вараб’ёў В.А. актыўна ўдзельнiчае ў падрыхтоўцы i атэстацыi навуковых кадраў. Ен 10 гадоў працуе ў экспертным савеце па эканамічных навуках ВАК Рэспублікі Беларусь, апошнія гады з’яўляецца яго старшынёй. Пад яго кіраўніцтвам абаронены пяць кандыдацкіх дысертацый.

Вараб’ёў В.А. ажыццяўляе значную работу па развіцці двухузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі. Ён узначальвае навукова-метадычны савет па спецыяльнасцях «Эканамічная тэорыя» і «Эканоміка» пры ВМА па эканамічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца членам Савета і Прэзідыўма ВМА.  Вараб’ёў В.А. кіраваў групай распрацоўшчыкаў адукацыйных стандартаў Рэспублікі Беларусь і тыпавых вучэбных планаў па спецыяльнасцях першай і другой ступеней вышэйшай адукацыі «Эканамічная тэорыя» i «Эканомiка».

В.А Вараб’ёў — аўтар больш за ста пяцідзесяці навуковых i навукова-метадычных прац, сярод якiх шэсць манаграфiй, двадцаць два вучэбных дапаможнiка (у тым ліку 13 з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь).