Спартыўны комплекс УА БДЭУ

вул. Ванеева 32-а, т. 209 88 30
Главная Контакты Карта сайта
 
 

Графік аказання платных паслуг

Прэйскурант на платныя паслугі

Правілы наведвання

Плавальны басейн з'яўляецца адным з асноўных аб'ектаў спартыўнага комплексу. Басейн складаецца з 4-х дарожак і мае наступныя параметры: даўжыня – 25 м, шырыня – 11 м, глыбокая частка – 220 см, мелкая частка – 180 см. Памер воднай паверхні складае 275 м2, карысная плошча для выкарыстання – 250 м2.

Абеззаражанне вады ажыццяўляецца бесперапынна. Выкарыстоўваюцца спецыяльныя стабілізуючыя хімічныя рэагенты (кампанія "Маркопул Кемикас", РФ). Змена вады за суткі складае не менш за 10% ад агульнага аб'ёму.

Ачыстка вады ажыццяўляецца пры дапамозе пясочных фільтраў (вытворчасць Іспанія).
Колькасць хлору ў чашы басейна пастаянна кантралюецца станцыяй сачэння (вытворчасць Германія).

Пастаянна падтрымліваецца тэмпература вады ад +26°С да +28°С у любы час года. Маецца электроннае табло часу і тэмпературы паветра.

Высокакваліфікаваны медыцынскі персанал, вопытныя інструктары-метадысты басейна заўсёды гатовыя аказаць неабходную дапамогу.

Заўвага:

  • абавязковай умовай для наведвання басейна з'яўляецца наяўнасць медыцынскай даведкі формы №1 здр/у-10, якая прадастаўляецца медыцынскаму работніку альбо інструктару-метадысту;
  • мінімальны ўзрост дзяцей, якія дапускаюцца да фізкультурна-аздараўленчых паслуг у плавальным бассейне, не маладзейшы за 16 гадоў, здольных праплысці не менш за 25 метраў любым спосабам плавання (загад рэктара БДЭУ ад 13.11.2009 № 839-А);
  • максімальная загрузка плавальнага басейна пры аказанні платных паслуг насельніцтву – 32 чалавекі (Пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2010 № 3).

Наш адрас: 220070, г. Мінск, вул. Ванеева, 32-а

Кантактныя тэлефоны: (+375 17) 209-79-66, 209-88-30

Факс: (+375 17) 209-79-09

Е-mail: sc@bseu.by

© Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт
вул. Ванеева 32-а, г. Минск, 220070, Республика Беларусь
Тел.: (+375 17) 209 88 50
Распрацоўка сайта: УМО "Интернет"