Газета «Эканаміст»
Шматтыражная газета УА “БДЭУ” “Эканаміст” больш за 40 гадоў распавядае пра падзеі і дасягненні вядучага эканамічнага вну краіны. На яе старонках адлюстройваюцца вехі гісторыі універсітэта, абмяркоўваюцца праблемы вышэйшай школы рэспублікі, вядуцца плынныя дыскусіі і прапагандуюцца лепшыя методыкі выкладання і навуковай дзейнасці вучоных.
Шматтыражная газета друкуецца 2 разы на месяц фарматам А-3, часам з дадатнікам “Студэнскі веснік” ці іншымі ўкладнікамі, якія рыхтуюць самі студэнты. Газета мае шырокую аўдыторыю чытачоў, карыстаецца аўтарытэтам у моладзі і выкладчыкаў вну. Імкнецца быць цікавай чытачам, адлюстроўвае актуальные тэмы ў разнастайных жанрах і фотаілюстрацыях. Тэматыка выступленняў газеты ахоплівае праблемы студэнцтва, адукацыі, выхавання моладзі, ідэалагічную накіраванасць дзяржаўнай палітыцы, пытанні навукі і іншыя накірункі дзейнасці вну.
Навіны спорту, культурнага жыцця універсітэта, навацыі навучальнага працэсу і шмат іншага з жыцця БДЭУ знаходзіць нязменнае адлюстраванне на старонках перыядычнага выдання. Таксама чытачы маюць магчымасць бачыць “Эканаміст” у Электроннай бібліятэцы вну і на сайце універсітэта.
Мы актыўна дапамагаем маладым таленавітым студэнтам, якія маюць жаданне друкавацца на старонках газеты або ў інтэрнеце, асвайваць пачаткі журналісткай дзейнасці, падтрымліваем іх творчы запал і дапамагаем знайсці цікавыя тэмы для друкоўкі. У гэтых пытаннях рэдакцыя плённа супрацоўнічае з маладзёжнымі суполкамі, як грамадскімі – прафкамам і ПА БРСМ БДЭУ, так і нефармальнымі аб,яднаннямі.
Званіце і прыходзце да нас у рэдакцыю, альбо пішыце на эл.адрас: economist@bseu.by. Мы заўсёды чакаем добрыя і цікавыя навіны ад вас, дарагія нашы чытачы!
З павагай, Рэдактар газеты АНТАНІНА КУЧКО.Увага: для чытання «Эканаміста» неабходна мець на кампутары бясплатную праграму Adobe Acrobat Reader для чытання файлаў у фармаце PDF. Спампаваць бясплатную праграму Adobe Acrobat Reader для чытання файлаў у фармаце PDF.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99