
26.11.2026
З 10 па 13 лістапада ў Шанхаі (КНР) праходзіла Пасяджэнне Кітайска-Беларускай Асацыяцыі ўніверсітэтаў. У склад дэлегацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта увайшлі начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення каардынацыі навучання замежных грамадзян Каляда Алена Уладзіміраўна і загадчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў прамысловасці Галавач Вольга Уладзіміраўна.
Подробнее..26.11.2026
25 лістапада студэнты ўлікова-эканамічнага факультэта БДЭУ сталі ўдзельнікамі гарадской інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Твой выбар - твая будучыня". Мерапрыемства было прысвечана прафілактыцы наркаспажывання і супрацьдзеянню незаконнаму абароту забароненых рэчываў у маладзёжным асяроддзі.
Подробнее..26.11.2026
24 лістапада ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася прафарыентацыйная сустрэча студэнтаў 4 курса ўлікова-эканамічнага факультэта з прадстаўнікамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь (ДКСЭ).
Подробнее..26.11.2026
З 9 па 13 лістапада прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта прайшлі прафесійную стажыроўку ў Ташкенцкім дзяржаўным эканамічным універсітэце (ТДЭУ, Рэспубліка Узбекістан).
Подробнее..13.11.2026
Студэнт факультэта права БДЭУ Мацвей Байко стварыў дызайнерскую схему метрапалітэна для Гомеля. Сваю ідэю аўтар патлумачыў так: «Мне захацелася проста ўявіць гэтую ідэю візуальна і паказаць яе жыхарам горада. Магчыма, камусьці будзе цікава зірнуць на знаёмыя раёны і вуліцы ў зусім новым фармаце».
Подробнее..13.11.2026
Студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Паліталогія» БДЭУ Віялета Юхневіч расказала ў тэлеэфіры пра будучы III Рэспубліканскі форум маладых аналітыкаў і моладзевыя трэнды. Дзяўчына падзялілася ўражаннямі ад здымак: «Было цікава ўбачыць тэлебачанне знутры: пагутарыць з работнікамі за кадрам (грымёрамі, гукарэжысёрамі, аператарамі), паглядзець, як уладкаваны ўвесь працэс здымак. Ну і, вядома, атрымаць вопыт працы перад камерай у студыі».
Подробнее..13.11.2026
Студэнты БДЭУ Георгій Гарбузаў, Уладзіслаў Абрамовіч і Маргарыта Цішэвіч занялі першыя месцы на I Міжнародным анлайн-конкурсе экскурсійна-краязнаўчых прэзентацый у Віцебску. Пра стварэнне пераможнага відэапраекта расказаў Георгій Гарбузаў: «У нашым роліку – «Сквозь призму памяти» – мы стварылі зборны вобраз беларускага салдата-партызана: узялі частку подзвігу Марата Казея і гісторыі некалькіх іншых герояў».
Подробнее..
Інфармацыя для СМІ
Прыёмная камісія
Тэл.: (+375 17) 209-88-99
Тэл.: (+375 17) 209-88-07
Рэспубліка Беларусь
220070, г. Мінск, пр. Партызанскі 26