Памятка
для засялення студэнтаў у інтэрнаты універсітэта
- Засяленне студэнтаў у інтэрнаты ажыццяўляецца адміністрацыяй студэнцкага гарадка на падставе загаду рэктара.
- Загад аб засяленні з'яўляецца падставай для заключэння паміж студэнтам і БДЭУ дагавора найму жылога памяшкання ў інтэрнаце. Дагавор найму жылога памяшкання ў інтэрнаце складаецца ў трох экзэмплярах, адзiн з якiх перадаецца загадчыку інтэрнатам, другі знаходзіцца ў студэнта, а трэці - у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе.
- Засяленне адбываецца строга па графіку, зацверджанаму прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.
- У інтэрнатах універсітэта дазваляецца выкарыстанне халадзільнікаў і тэлевізараў, якія маюць тэрмін эксплуатацыі не больш за 10 гадоў (загад рэктара № 802-А ад 18.10.2012 г.).
Засяленне ў інтэрнаты студэнтаў 1 курсаажыцяўляецца ў наступным парадку:
- У пашпартным стале студэнцкага гарадка (корпус № 6, каб.6а) атрымаць бланкі дагавора найму жылога памяшкання ў інтэрнаце і пропуск у інтэрнат. Пры сабе мець пашпарт, фатаграфіі 3х4 (6 штук) і копію пашпарта (стар. 25,31-33).
- Пры засяленні ў інтэрнат студэнт абавязаны:
- даць дагаворы найму жылога памяшкання і квітанцыю аб аплаце за пражыванне ў інтэрнаце загадчыку інтэрнатам;
- прайсці інструктаж ў загадчыка інтэрнатам;
- атрымаць маёмасць у каменданта і кастэлянкі.
Засяленне ў інтэрнаты студэнтаў 2 - 5 курсаў ажыцяўляецца ў наступным парадку:
1. Для атрымання бланкаў дагавораў найму жылога памяшкання ў інтэрнаце неабходна звярнуцца да загадчыка інтэрнатам, у якім студэнту выдзелена жылое памяшканне. Пры сабе мець фатаграфіі 3х4 (3 штукі).
2. Перад заключэннем дагавора найму жылога памяшкання студэнт абавязаны:
2.1. Прайсці медагляд ў медпункце ўніверсітэта (вул. Ванеева, 32, інтэрнат №4). Мець пры сабе даведку аб праходжанні флюараграфіі.
2.2. Аплаціць за пражыванне ў інтэрнаце ў АСБ «Беларусбанк» на асабісты рахунак, які быў прысвоены студэнту раней пры засяленні ў інтэрнат.
2.3. З'явіцца ў пашпартны стол УА БДЭУ. Пры сабе мець пашпарт, копію пашпарта (стар. 25,31-33) і пасведчанне аб часовай рэгістрацыі па месцы знаходжання (пры наяўнасці). Прад'явіць дагаворы найму жылога памяшкання ў інтэрнаце.
3. Пры засяленні ў інтэрнат студэнт абавязаны:
• здаць дагаворы найму жылога памяшкання і квітанцыю аб аплаце за пражыванне ў інтэрнаце загадчыку інтэрнатам;
• прайсці інструктаж у загадчыка інтэрнатам;
• атрымаць маёмасць у каменданта і кастэлянкі.
Графік работы пашпартнага стала: пн.-пт. з 8.30 да 17.30, абед с 13.00 до 14.00