Магістарская праграма «Улікова-аналітычнае забеспячэнне фінансавага кансалтынгу»

Спецыяльнасць1-25 80 05 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт

КіраўнікФедаркевіч Анатоль Віктаравіч

Кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў АПК і транспарце

Ступеньмагістр

Заліковыя адзінкі(часы)48 (1624)

Мова руская

 Кошт

Асаблівасці і канкурэнтныя перавагі:
Дадзеная праграма з'яўляецца адзінай у сферы падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне фінансавага кансалтынгу. Праграма прадугледжвае вывучэнне метадаў ацэнкі эфектыўнасці бізнэсу, інвестыцыйнага аналізу, падатковага кансультавання, міжнароднага досведу ў бухгалтарскім уліку і аўдыце, а таксама магчымасць выбару дысцыплін з улікам прафесійных інтарэсаў магістранта.
Місія:
падрыхтоўка спецыялістаў, здольных абгрунтоўваць кіраўнічыя рашэнні, накіраваныя на аптымізацыю фінансава-гаспадарчай дзейнасці камерцыйнай арганізацыі, выяўленне дадатковых магчымасцяў  павышэння эфектыўнасці яе дзейнасці.
Мэта:
Сфармаваць сістэму ведаў,  навыкаў і кампетэнцый ў галіне фінансавага кансалтынгу.
Кароткі змест:
Магістарская праграма ўключае:

  • дзяржаўны кампанент (чатыры модулі);
  • кампанент установы вышэйшай адукацыі (чатыры модулі, два з якіх – па выбары);
  • факультатыўныя дысцыпліны;
  • дадатковыя віды адукацыі.

Праграмай прадугледжана: праходжанне даследчай практыкі на працягу 4-х тыдняў.
Выніковая атэстацыя: абарона магістарскай дысертацыі.

Кіраўнік:
Федаркевіч Анатоль Віктаравіч, канд. экан. навук, дацэнт http://bseu.by/personalpages/Fiedorkievich/biography.htm 
Выкладчыкі:
Папкоўская Пелагея Якаўлеўна, д-р экон.навук, прафесар
http://bseu.by/personalpages/Papkovskaja/biography.htm

Савіцкая Глафіра Вікенцьеўна, канд. экан. навук, прафесар
http://bseu.by/personalpages/Savitskaja/biography.htm
Анішчанка Валянціна Сяргееўна, канд. экан. навук, дацэнт
http://bseu.by/personalpages/Anishchienko/biography.htm
Горбач Надзея Фёдараўна, канд. экан. навук, дацэнт
http://bseu.by/personalpages/Gorbach/biography.htm
Крывіцкая Крысціна Уладзіміраўна, канд. экан. навук, дацэнт
http://bseu.by/personalpages/Krivitskaja/biography.htm
Лагуноўская Кацярына Алегаўна, канд. экан. навук, дацэнт
http://bseu.by/personalpages/Lagunovskaja/biography.htm
Сабалеўская Ала Мікалаеўна, канд. экан. навук, дацэнт http://bseu.by/personalpages/Sobolievskaja/biography.htm
Смалякова Вольга Мечыславаўна, канд. экан. навук, дацэнт
http://bseu.by/personalpages/smoljakova/biography.htm
Федаркевіч Анатоль Віктаравіч, канд. экан. навук, дацэнт http://bseu.by/personalpages/Fiedorkievich/biography.htm 

Кантакты:
Рэспубліка Беларусь,
Мінск 220070
Праспект Партызанскі, 26 Кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў АПК і транспарце
Корпус 3, каб. 330
Тэлефон +375(17) 209 88 91
Электронны адрас: kbu_apk@bseu.by

Асноўныя дысцыпліны (дзяржаўны кампанент):

  • Мікраэканамічны аналіз і палітыка
  • Макраэканамічны аналіз і палітыка
  • Генезіс і сучасныя тэорыі і канцэпцыі бухгалтарскага ўліку
  • Сучасныя праблемы бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту
  • Кампутарныя прадукты ў інфармацыйных сістэмах бухгалтарскага ўліку і аўдыту
  • Навукова-даследчы семінар

Дысцыпліны, якія фармуюць аснову (кампанент УВА):

  • Метады ацэнкі эфектыўнасці бізнэсу
  • Колькасныя метады аналізу ў бізнэсе
  • Міжнародны ўлік і аўдыт
  • Методыкі і арганізацыя падатковага кансультавання
  • Метадалагічныя аспекты навуковых даследаванняў у бухгалтарскім уліку

Модулі па выбары:
Модуль 1  "Улікова-аналітычны інструментар у навуковых даследаваннях і практыцы кіравання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу":

  • Аператыўны і стратэгічны кіраўнічы ўлік у аграпрамысловым комплексе
  • Унутраная і спецыялізаваная бухгалтарская справаздачнасць арганізацый аграпрамысловага комплексу
  • Кансалідаваная бухгалтарская справаздачнасць

Модуль 2 "Улікова-аналітычны інструментар у навуковых даследаваннях і арганізацыях прадпрымальніцкай дзейнасці":

  • Кіраўнічы аналіз у галінах нацыянальнай эканомікі
  • Валютныя аперацыі ў сістэме рахункаў бухгалтарскага ўліку
  • Інвестыцыйны аналіз

Факультатыўныя дысцыпліны:
– Педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы
Дадатковыя віды навучання (вывучаюцца па выбары магістранта):
– Філасофія і метадалогія навукі
– Замежная мова
– Асновы інфармацыйных тэхналогій

Вынікі:
Магістр атрымлівае прафесійныя кампетэнцыі ў навукова-даследчай, аналітычнай, арганізацыйна-кіраўніцкай і інавацыйнай дзейнасці.
Месца правядзення практыкі:
Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь, кансалтынгавыя арганізацыі, аўдытарскія кампаніі.
Праграма практыкі: http://job.bseu.by/practice/programsm.htm
Сферы прафесійнай дзейнасці і месцы працаўладкавання магістра:
аўдытарскія і кансалтынгавыя кампаніі, навуковыя арганізацыі і ўстановы адукацыі.

У конкурсе  для паступлення ў магістратуру могуць прымаць удзел асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю I прыступкі па спецыяльнасцях, якія дазваляюць прэтэндаваць на вышэйшую адукацыю II ступені, у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі». Тыя, хто паступае ў магістратуру здаюць уступны іспыт па спецыяльнасці.

Асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю першай ступені па спецыяльнасцях, якія не адпавядаюць профілю абранай спецыяльнасці II прыступкі згодна з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» і патрабаванням адукацыйнага стандарту па спецыяльнасці, акрамя ўступнага іспыту здаюць дадатковы экзамен (вусна) па вучэбных дысцыплінах.

Віды і ўмовы арганізацыі ўступных іспытаў, тэрміны і парадак правядзення конкурсу, пытанні арганізацыі прыёму рэгламентуюцца Парадкам прыёму ў магістратуру БДЭУ.

Інфармацыя абітурыенту
Праграма ўступных іспытаў
Праграмы дадатковых выпрабаванняў:

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскі 16а, корпус 7,
к. 3а

Тэл.: +375 17 209-88-71

Пошта:berezovskaya@bseu.by
 magistr@bseu.by

Сайт: http://imp-bseu.by/

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь