Магістарская праграма «Эканоміка і кіраванне турыстычнымі комплексамі і тэрыторыямі»
Спецыяльнасць1-25 81 10 Эканомiка
Кіраўнік Ежэль Аксана Віктараўна
Кафедра Эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй
Ступеньмагістр
Заліковыя адзінкі(часы) 60 заліковых адзінак (1624 гадзіны заняткаў, у тым ліку, 540 гадзін аўдыторных або па 20 аўдыторных гадзін у тыдзень)
Мова руская / Асобныя спецдысцыпліны на англійскай мове
Асаблівасці і канкурэнтныя перавагі: прафілізацыі:
- комплексны падыход да фарміравання прывабнасці туріндустрыі на ўзроўні турыстычных дэстынацый;
- вывучэнне замежнай мовы на працягу ўсяго перыяду навучання;
- шырокі блок дысцыплін па выбары магістранта;
- вывучэнне асобных дысцплін спецыяльнасці на замежнай мове;
- магчымы ўдзел магістрантаў у праграмах міжнароднага абмену;
- магчыма атрыманне дадаткова другога дыплому магістра Універсітэту Кал'яры (Італія);
- выкарыстанне актыўных метадаў навучання і індывідуалізацыя адукацыйнага працэсу;
- навучанне на ліцэнзійным праграмным прадукце OPERA PMS, які выкарыстоўваецца сусветнымі гасцінічнымі аператарамі (БДЭУ - адзіная навучальная установа Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе навучанне на дадзеным праграмным прадукце і мае права, па ўзгадненню з афіцыйным прадстаўніцтвам распрацоўшчыка, выдаваць сертыфікат міжнароднага ўзору, што дазваляе выпускнікам, якія яго маюць, узняць сваю запатрабаванасць на рынку працы).
Місія:
Падрыхтоўка новага пакалення высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне эканамічных адносін у сферы туріндустрыі
Мэта:
Падрыхтаваць спецыялістаў да ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па фарміраванні, прасоўванні і кіраванні турыстычна-рэкрэацыйнымі тэрыторыямі і комплексамі, турыстычнымі дысцынацыямі на аснове выкарыстання інавацыйных тэхналогій, практычнага прымянення навуковых распрацовак і эксперыментальных даследаванняў
Кароткі змест:
Працягласць навучання ў дзённай форме- 1 год. Прадугледжваецца пераважна індывідуальная і самастойная працу магістранта пад кантролем навуковага кіраўніка па абранай тэме (праблеме), засваенне абавязковых і выбраных ім дысцыплін у спалучэнні з аўдыторнай і кантралюемай самастойнай працай, праходжанне бягучай атэстацыі (у форме залікаў і экзаменаў, атэстацыі кіраўніком і кафедрай) і выніковай атэстацыі (у форме абароны выпускной работы ў Дзяржаўнай камісіі). Пад час навучання магістрант праходзіць даследчую практыку, мае магчымасць атрымліваць кансультацыі ва ўсіх выкладчыкаў і спецыялістаў кафедры і ўніверсітэта, карыстацца матэрыяламі бібліятэкі ўніверсітэта і вучэбна-метадычнага кабінета кафедры, матэрыяльнай базай і лабараторыямі.Кіраўнік:
Ежэль Аксана Віктараўна - канд. эканом. навук, дацэнт, заг. кафедры эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй, аўтар больш за 60 навуковых вычэбна-метадычных работ па праблемах мэнэджмэнта сферы паслуг. Рэзультаты даледванняў прадстаўлены на розных міжнародных канферэнцыях, семінарах. Прайшла шэраг міжнародных стажыровак. Выкладанне дысцплін на рускай і англійскай мове.
http://bseu.by/personalpages/jezhel/biography.htm
Выкладчыкі:
Валанцэвіч Алена Федараўна - канд. эканом. навук, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй, аўтар каля 100 вучэбных і вучэбна-практычных дапаможнікаў, навуковых артыкулаў і матэрыялаў па праблемах эканомікі і канкурэнтаздольнасці суб'ектаў гаспадарання (пераважна гандлю і індустрыі гасціннасці), ўдасканалення іх дзейнасці, ролі адукацыі ў гэтым працэсе, ўдзельнік і эксперт шэрагу міжнародных праектаў па развіцці турызму ў Беларусі.
http://bseu.by/personalpages/Volontsevich/biography.htm
Паўлоўская Святлана Ўладзіміраўна - канд. экон. навук, дацэнт, намеснік дэкана факультэта эканомікі і мэнэджмэнту, аўтар шматлікіх работ па праблемах сусветнай эканомікі, уступленню ў СГА, турызму падзей, удзельнік і эксперт міжнародных праектаў
http://bseu.by/personalpages/PavlovskajaS/biography.htm
Шаўрук Юлія Аляксандраўна - канд. экон. навук, дацэнт, намеснік дэкана факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі. Аўтар шматлікіх работ па праблемах сусветнай эканомікі, міжнародных бізнес-стратэгіям. Удзельнік міжнародных праектаў і праграм. Выкладанне дысцыплін на рускай і англійскай мовах.
http://bseu.by/personalpages/Shavruk/publications.htm
Шуціліна Наталля Васільеўна - канд. эканом. навук, дацэнт,дацэнт кафедры эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй. Автор больш за 60 работ, у галіне навуковых інтарэсаў: развіццё рынку санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг Рэспублікі Беларусь, маркетынг турыстычнай індустрыі, устойлівае развіццё турызму.
http://bseu.by/personalpages/Shutilina/biography.htm
Кантакты:
Асноўныя дысцыпліны:(Дзяржаўны кампанент)
Мікраэканамічны аналіз і палітыка; Макраэканамічны аналіз і палітыка; Прагназаванне нацыянальнай эканомікі; Інавацыйнае развіццё арганізацыі (прадпрыемства); Тэхналогіі інтэлектуальнага аналізу дадзеных
Дысцыпліны, якія фармуюць аснову: аснову спецдысцыплін складаюць 2 абавязковых модуля.
Модуль 1 "Механізмы ўстойлівага развіцця турыстычных комплексаў і тэрыторый" уключае дысцыпліны: Устойлівае развіццё турызму, Перспектыўныя віды турызму: выяўленне, канструктыўнасць, прасоўванне.
Модуль 2 "Статыстычныя і інструментальныя метады бізнес-аналізу і планіравання" прадугледжваевывучэнне дысцыплін: Колькасныя метады аналізу ў бізнэсе, Экалагічнае планаванне
Дысцыпліны па выбары:
Студэнт выбірае адзін з двух модуляў:
Модуль 1 "Інфраструктурныя рашэнні ў турыстычнай індустрыі" ўключае 3 дысцыпліны: Дзелавая этыка ў міжнародным турызме (на англ. мове), Арганізацыйны дызайн у турыстычным бізнэсе, Упраўленне даходамі і тарыфная палітыка гатэля.
Модуль 2 "Інавацыйныя формы ўзаемадзеяння ў сферы турызму" ўключае таксама 3 дысцыпліны: Антрапалогія турызму і культурніцкія рэсурсы; Прадпрымальніцтва і бізнес у галіне турызму (на англ. мове); Карпаратыўныя стратэгіі ў сферы турызму (на англ. мове)
Факультатыўныя дысцыпліны:
Педагогіка і псіхалогія вышэйшай адукацыі (патрабуецца для здачы кандыдацкага мінімуму)/ Рэгуляванне выкарыстання прыродных і культурніцкіх рэсурсаў у турызме (неабходнае для атрымання падвойнага дыплому сумесна з Універсітэтам Кал'яры, Італія)
Акрамя таго, згодна з вучэбным планам, па выбары магістранта вывучаюцца агульнаадукацыйныя дысцыпліны: "Філасофія і метадалогія навукі", "Замежная мова", "Асновы інфармацыйных тэхналогій". Вывучэнне агульнаадукацыйных дысцыплін "Філасофія і метадалогія навукі" і "Замежная мова" завяршаецца здачай кандыдацкага экзамену, агульнаадукацыйнай дысцыпліны "Асновы інфармацыйных тэхналогій" - кандыдацкага заліку.
Азнаёміцца з прэзентацыямі і праграмамі дысцыплін можна ў электроннай бібліятэцы БДЭУ http://edoc.bseu.by/
Вынікі:
Магістр атрымлівае ўніверсальныя, паглыбленыя прафесійныя і спецыялізаваныя кампетэнцыі ў наступных відах дзейнасці:
арганізацыйна-кіраўнічай,
экспертна-кансультацыйнай,
праектнай,
навукова-даследчай,
педагагічнай.
Вынікам стане набыццё глыбокіх прафесійных ведаў і навыкаў у галіне кіравання турыстычныміі тэрыторыямі і дэстынацыямі.
Месцы правядзення практыкі:
Правядзенне практыкі магчыма ў перадавых арганізацыях туріндустрыі ў г. Мінску і іншых рэгіёнах Рэспублікі Беларусь з улікам прафесійных інтарэсаў магістранта
1. Дэпартамент па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
2. ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызме»;
3. РУП «Цэнтркурорт»;
4. Прадпрыемствы і арганізацыі холдынгу «Гасцінічны холдынг Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;
5. КУП «Бізнес-цэнтр «Сталіца »;
6. Дзяржаўная ўстанова «Санаторый« Юнацтва», Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
7. Дзяржаўная ўстанова «Санаторый «Лясное» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»;
8. Філіял ТАА «Торвлад» «Санаторый «Альфа-Радон»;
9. Філіял СТАА «Галерэя Канцэпт» «Гасцініца «Даблтры бай Хілтан Мінск»;
10. Гасцініца «Рэнесанс Мінск» ЗАТ «МПС-Гатэль» і інш.
Праграма практыкі (спасылка): http://job.bseu.by/practice/magistr/1258111mag.pdf
Сферы прафесійнай дзейнасці і месцы працаўладкавання магістра:
сферай працаўладкавання з'яўляюцца органы кіравання турызмам, нацыянальныя і рэгіянальныя турыстычныя адміністрацыі, інтэграваныя структуры і самастойныя арганізацыі сферы турызму, адукацыйныя і міжнародныя арганізацыі па профілю турызм.
Выпускнікі:працуюць на розных пасадах, як у Беларусі, так і за яе межамі.
У конкурсе для паступлення ў магістратуру могуць прымаць удзел асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю I прыступкі па спецыяльнасцях, якія дазваляюць прэтэндаваць на вышэйшую адукацыю II ступені, у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі». Тыя, хто паступае ў магістратуру здаюць уступны іспыт па спецыяльнасці.
Асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю першай ступені па спецыяльнасцях, якія не адпавядаюць профілю абранай спецыяльнасці II прыступкі згодна з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» і патрабаванням адукацыйнага стандарту па спецыяльнасці, акрамя ўступнага іспыту здаюць дадатковы экзамен (вусна) па вучэбных дысцыплінах.
Віды і ўмовы арганізацыі ўступных іспытаў, тэрміны і парадак правядзення конкурсу, пытанні арганізацыі прыёму рэгламентуюцца Парадкам прыёму ў магістратуру БДЭУ.
Інфармацыя абітурыенту
Праграма ўступных іспытаў
Праграмы дадатковых выпрабаванняў:
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99