Магістарская праграма «Мiжнародны маркетынг»
Спецыяльнасць1-26 80 05
КіраўнікГолiк Вадзiм Сяргеевiч
КафедраМаркетынгу
Ступеньмагістр эканомікі і кіравання
Заліковыя адзінкі(часы)Дзённае навучанне: 18 (1624)
Завочнае навучанне: 54 (498)
МоваРусский
Асаблівасці і канкурэнтныя перавагі:
Асаблівасцю праграмы з'яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, здольных арганізаваць і ўдасканальваць маркетынгавую інфармацыйную сістэму на прадпрыемстве, прымаць абгрунтаваныя маркетынгавыя рашэнні з мэтай стварэння канкурэнтаздоль-нага ладу кампаніі, яе тавараў і паслуг і павышэння яе эканамічнай эфектыўнасці на нацыянальным і замежных рынках. Тэмы дысертацыйных даследаванняў вызначаюцца на аснове сучасных тэндэнцый у сферы маркетынгавай навукі і практыкі. Вынікі дысертацыйных даследаванняў магістрантаў публікуюцца ў беларускіх і замежных навуковых зборніках прац, навукова-практычных часопісах, зборніках канферэнцый. Выкладчыкі кафедры маркетынгу праводзяць кансультацыі для магістрантаў. Магістранты па жаданні могуць атрымаць другі дыплом прафесійнага магістра па спецыяльнасці «Кіраванне і адміністраванне прадпрымальніц-кай дзейнасцю» ў Балтыйскай міжнароднай акадэміі (Рыга (Латвія), платнае завочнае навучанне на рускай або англ. мовах, 3-5 сесій, 12-18 месяцаў).
Місія:
Падрыхтоўка высокакваліфіка-ваных спецыялістаў у галіне міжнароднага маркетынгу, якія валодаюць высокім узроўнем ведаў, неабходных для вырашэння стратэгічных і тактычных маркетынгавых задач па павышэнню канкурэнтаздоль-насці кампаній на знешніх рынках.
Мэта:
Паглыбленая падрыхтоўка спецыялістаў, здольных эфектыўна арганізаваць і ўдасканальваць міжнародную маркетынгавую дзейнасць прадпрыемства на аснове сучасных канцэпцый маркетынгу.
Кароткі змест:
Дадзеная магістарская праграма прадугледжвае пашырэнне прафесійных ведаў спецыялістаў у галіне маркетынгу на аснове паглыбленага вывучэння практыка-арыентаваных навуковых дысцыплін.
Пры гэтым магістрантам прадастаўляецца права самастойнага выбару дысцыплін з улікам іх бачання сваёй прафесійнай дзейнасці ў будучыні. Тэмы навукова-практычных даследаванняў магістрантаў
адпавядаюць актуальным тэндэнцыям у сферы міжнароднага маркетынгу і іх вывучэнне накіравана на абгрунтаванае вызначэнне і эфектыўнае рашэнне маркетынгавых праблем на знешніх рынках.
Кіраўнік:
канд. эканам. навук, дацэнт Голік В.С., аўтар больш за 80 навуковых публікацый у сферы маркетынгу
http://www.bseu.by/personalpages/Golik/biography.htm
Выкладчыкі:
д-р эканам. навук, дац., праф. кафедры маркетынгу Голубеў К.І.
http://www.bseu.by/personalpages/Golubiev/biography.htm
канд. эканам. навук, дац. Паляшчук Н.А.
http://www.bseu.by/personalpages/PolieshchukN/biography.htm
канд. тэхн. навук, дац. Зянькоў В.С.
http://www.bseu.by/personalpages/Zienkov/biography.htm
канд. эканам. навук, дац. Крылова А.Г.
http://www.bseu.by/personalpages/Krylova/biography.htm
канд. эканам. навук, дац. Лешко В.М.
http://www.bseu.by/personalpages/Lieshko/biography.htm
канд. эканам. навук, дац. Свярлоў А.С.
http://www.bseu.by/personalpages/Svierlov/biography.htm
канд. с.-г. навук, дац. Асновiн С.В.
http://bseu.by/personalpages/Osnovin/biography.htmКантакты:
Дзённае навучанне: 1 год
Завочнае навучанне: 1,5 года
Асноўныя дысцыпліны:
Дзяржаўны кампанент
Модуль "Тэарэтычная эканоміка"
- Мікраэканамічны аналіз і палітыка
- Макраэканамічны аналіз і палітыка
Модуль "Тэорыя маркетынгу"
- Маркетынг і грамадства
Модуль "Маркетынг інавацый"
- Маркетынг інавацыйнага праекта
Модуль "Навукова-даследчая работа"
- Навукова-даследчы семінар
- Курсавая праца
Модуль "Інфармацыйныя тэхналогіі кіравання ў маркетынгу"
- Інтэлектуальны аналіз дадзеных у маркетынгу
- Кампанент ўстановы вышэйшай адукацыі
Модуль "Міжнародны маркетынг прадпрыемства"
- Глабальны маркетынг
- Міжнародныя маркетынгавыя камунікацыі
- Канкурэнтныя стратэгіі на знешнім рынку
Модуль "Статыстычныя і інструментальныя метады ў эканоміцы"
- Колькасныя метады аналізу ў бізнэсе
Модулі па выбары
Модуль 1 "Упраўленне міжнародным маркетынгам"
- Брэндынг на знешнім рынку
- Кантролінг
- Менеджмент міжнароднага маркетынгу
Модуль 2 "Практычны маркетынг"
- Лічбавы маркетынг
- Прамы маркетынг на знешнім рынку
- Кіраванне каналамі размеркавання
- Факультатыўныя дысцыпліны
- Педагогіка і псіхалогія вышэйшай адукацыі
- Дадатковыя віды навучання
- Філасофія і метадалогія навукі
- Замежная мова
- Асновы інфармацыйных тэхналогій
Вынікі:
Вынікам асваення магістарскай праграмы з'яўляецца паглыбленне і пашырэнне кампетэнцый маркетолагаў і выпускнікоў першай ступені вышэйшай адукацыі ў галіне мiжнароднага маркетынгу.
Месцы правядзення практыкі:
Вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
Праграма практыкі
Сферы прафесійнай дзейнасці і месцы працаўладкавання магістра:Магістр можа працаваць у кампаніях у якасці топ-мэнэджара, кіраўніка маркетынгавай службы, маркетолага-аналітыка, маркетолага.
Выпускнікі:
Выпускнікі працуюць кіраўнікамі кампаній, нам. дырэктараў па маркетынгу, начальнікамі аддзелаў маркетынгу, маркетолагамі, маркетолагамі-аналітыкамі, інтэрнэт-маркетолагамi.У конкурсе для паступлення ў магістратуру могуць прымаць удзел асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю I прыступкі па спецыяльнасцях, якія дазваляюць прэтэндаваць на вышэйшую адукацыю II ступені, у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі». Тыя, хто паступае ў магістратуру здаюць уступны іспыт па спецыяльнасці.
Асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю першай ступені па спецыяльнасцях, якія не адпавядаюць профілю абранай спецыяльнасці II прыступкі згодна з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» і патрабаванням адукацыйнага стандарту па спецыяльнасці, акрамя ўступнага іспыту здаюць дадатковы экзамен (вусна) па вучэбных дысцыплінах.
Віды і ўмовы арганізацыі ўступных іспытаў, тэрміны і парадак правядзення конкурсу, пытанні арганізацыі прыёму рэгламентуюцца Парадкам прыёму ў магістратуру БДЭУ.
Інфармацыя абітурыенту
Праграма ўступных іспытаў
Праграмы дадатковых выпрабаванняў:
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99