Магістарская праграма «Падатковае кансультаванне і ацэнка бізнэсу»
Спецыяльнасць1-25 80 03 "Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт"
КіраўнікКірэева Алена Фёдараўна
Лук'янава Ірына Аркадзьеўна
КафедраПадаткаў і падаткаабкладання
Ступеньмагістр
Заліковыя адзінкі(часы)78(1624)
МоваРусский
Напрамкі прафілізацыі
У сучасных умовах развіцця нацыянальнай эканомікі і ўскладнення маёмасных зносін існуе павышаны попыт на кансалтынгавыя паслугі спецыялістаў, якія прафесійна валодаюць сучаснымі тэхналогіямі ацэнкі, інвестыцыйнага праектавання і аказання паслуг у галіне падатковага кансультавання.
Гэта забяспечваецца падрыхтоўкай магістраў, якія валодаюць шырокімі ведамі ў сумежных вобласцях (фінансах, падатках, ацэначнай дзейнасці),якія забяспечваюць на высокім прафесійным узроўні комплекснае кіраванне фінансавымі патокамі, якія змогуць рэалізаваць сябе як у дзяржаўным сектары так і ў сферы камерцыйнай дзейнасці.
Паспяховае засваенне праграмы гарантуе выпускніку высокую канкурэнтаздольнасць на рынку ацэначных і кансультацыйных паслуг.
Місія:
Забеспячэнне высокага прафесійнага ўзроўню
выпускнікоў магісцерскай праграмы праз набыцце ведаў у сферы міжнароднага і нацыянальнага падатковага кансалтынгу, ацэначнай дзейнасці, фінансавага менеджмента і падаткаабкладання, фарміраванне практычных навыкаў арганізацыі бізнэсу у галіне падатковага кансультавання, ацэнкі актываў, бізнесу і інвестыцый.
МЭТА ПРАГРАММЫ:
Падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў - кансультантаў па ацэнцы актываў, бізнэса і інвестыцый, у вобласці нацыянальнага і міжнароднага падаткаабкладання.
Канкурэнтныя перавагі ў параўнанні з іншымі навучальнымі установамі
На базе БДЭУ створана адзіная ў рэспубліцы кафедра падаткаў і падаткаабкладання, дзеючая на рынку адукацыйных паслуг больш 15 гадоў.
Кафедра мае філіял пры Міністэрству па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь і галіновую лабараторыю актуальных праблем падаткаабкладання і падатковай палітыкі, створаную для забеспячэння выканання і павышэння выніковасці навукова-даследчых работ і навуковага суправаджэння інавацыйных праектаў.
Кафедра мае высокапрафесійныя навуковыя кадры, валодае значным вопытам навукова-даследчых і вучэбна- метадычных распрацовак, устойлівай матэрыяльна-тэхнічнай базай.
Гэта ў сукупнасці дазваляе забяспечыць якасны ўзровень падрыхтоўкі магістраў па гэтаму профілю.
Кіраўнікі:
Кірэева Алена Фёдараўна, доктар эканамічных навук, прафесар, загадчык кафедры
падаткаў і падаткаабкладання
http://bseu.by/personalpages/Kireeva/biography.htm
Лук'янава Ірына Аркадзьеўна,
Кандыдат эканамічных навук, дацэнт;
Выкладчыкі:
Веразубава Таццяна Анатольеўна
доктор эканамічных навук, прафесар,
http://bseu.by/personalpages/Vieriezubova/biography.htm
Філіповіч Алена Сяргееўна
Кандыдат эканамічных навук, дацэнт;
http://bseu.by/personalpages/Filippovich/biography.htm
Шклярова Марыя Анатольеўна
Кандыдат эканамічных навук, дацэнт;
http://bseu.by/personalpages/Shkljarova/biography.htm
Падуновіч Инэса Браніславаўна
Кіраўнік партнёр ІПМ-Кансалт
https://www.ipmconsult.by/ru/about/komanda/padunovich-inessa-bronislavovna.html
Ліпніцкі Дзмітрый Віктаравіч
Начальнік аддзела ацэнкі нерухомасці і абсталявання ІПМ-Кансалт
https://www.ipmconsult.by/ru/about/komanda/lipnickiy-dmitriy-victorovich.html
Кантакты:
Асноўныя дысцыпліны:(дзяржаўны кампанент)
Модуль "Тэарэтычная эканоміка ";
Модуль "Тэорыі і тэхналогіі фінансаў, падаткаў і крэдыту";
Модуль "Менеджмент у адукацыі ";
Модуль "Навукова-даследчая праца"
Дысцыпліны, якія складаюць аснову:
Модуль "Інавацыйныя метады":
- Падатковы менеджмент;
- Кіраванне інвестыцыйным патэнцыялам;
- Стратэгічны аналіз.
Модуль "Статыстычныя метады ў эканоміцы"
Модулі па выбару:
Модуль 1 "Падатковае кансультаванне":
- Арганізацыя падатковага кансультавання;
-Падатковы аўдыт;
-Падаткаабкладанне міжнароднага бізнэсу і трансфертнае цэнаўтварэнне.
Модуль 2 "Ацэнка бізнэсу":
- Ацэнка маёмасці;
-Ацэнка ў страхавых арганізацыях;
- Ацэнка бізнэсу і цэнных папер.
Факультатыўныя дысцыпліны:
Факультатыўная дысцыпліна «Фінансы" вывучаецца тымі, хто мае дыплом аб вышэйшай адукацыі о І ступені па профілю адукацыі В "Педагогіка, прафесійная адукацыя" і напрамкам адукацыі 23 "Камунікацыі", 24 "Права" у складзе профілю адукацыі Е "КАМУНІКАЦЫІ, ПРАВА, ЭКАНОМІКА, КІРАВАННЕ, ЭКАНОМІКА І АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ".
Дадатковыя віды навучання: Агульнаадукацыйныя дысцыпліны "Філасофія і метадалогія навукі", "Замежная мова", "Асновы інфармацыйных тэхналогій" вывучаюцца па выбару магістранта. Вывучэнне агульнаадукацыйных "Філасофія і метадалогія навукі", "Замежная мова" завяршаецца здачай кандыдацкага экзамена, агульнаадукацыйнай дысцыпліны "Асновы інфармацыйных тэхналогій" - кандыдацкага заліку.
Месцы правядзення практыкі:
Падчас навучання магістранты праходзяць вытворчую практыку і збіраюць фактычны матэрыял для магістарскай дысертацыі ў падатковых органах, банках, інвестыцыйных кампаніях, фінансавых і кансалтынгавых кампаніях, прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі, у тым ліку ў кампаніях, што з'яўляюцца партнерамі кафедры падатакаў і падаткаабкладання.
Наяўнасць навуковай лабараторыі і ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і бізнэсам дазваляе рэалізовываць навуковыя даследванні і інавацыйныя праекты навучэнцаў на практыцы.
Праграма практыкі http://job.bseu.by/practice/programsm.htm
Сферы прафесійнай дзейнасці і месцы працаўладкавання магістра:
Выпускнікі магістарскай праграмы могуць працаўладкоўвацца ў айчыныя і замежныя кансалтынгавыя фінансавыя, лізінгавыя і інвестыцыйныя кампаніі агенцтва нерухомасці, падатковыя кампаніі, дзяржаўныя падатковыя і фінансавыя органы,ствараць уласныя падатковыя кансультацыйныя кампаніі, аудытарскія фірмы.
Спецыялісты змогуць вынікова працаваць у буйных прамысловых, прамыслова-фінансавых холдынгах (канцэрнах), у аддзелах тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў інвестыцыйных праектаў, у аддзелах доўгатэрміновага планавання буйных прадпрыемстваў і банкаў, на кафедрах вышэйшых навучальных устаноў і ў кансультатыўных фірмах, органах адмінстрацыйнага кіравання і дзяржаўнай улады.
Дзелавая кар'ера
Выпускнікі будуць падрыхтаваны да прафесійнай дзейнасці::
— падатковаму кансультаванню.
У конкурсе для паступлення ў магістратуру могуць прымаць удзел асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю I прыступкі па спецыяльнасцях, якія дазваляюць прэтэндаваць на вышэйшую адукацыю II ступені, у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі». Тыя, хто паступае ў магістратуру здаюць уступны іспыт па спецыяльнасці.
Асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю першай ступені па спецыяльнасцях, якія не адпавядаюць профілю абранай спецыяльнасці II прыступкі згодна з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» і патрабаванням адукацыйнага стандарту па спецыяльнасці, акрамя ўступнага іспыту здаюць дадатковы экзамен (вусна) па вучэбных дысцыплінах.
Віды і ўмовы арганізацыі ўступных іспытаў, тэрміны і парадак правядзення конкурсу, пытанні арганізацыі прыёму рэгламентуюцца Парадкам прыёму ў магістратуру БДЭУ.
Інфармацыя абітурыенту
Праграма ўступных іспытаў
Праграмы дадатковых выпрабаванняў:
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99