Курсы рускай мовы

Для ахвотных пачаць вывучаць рускую мову з нуля ці ўдасканаліць свае веды кафедра беларускай і рускай моў арганізуе курсы рускай мовы.
Узроўні навучання – ад пачатковага да прасунутага.

Прапануецца на выбар 5 навучальных праграм:

Групы фарміруюцца па меры падачы заяў і ў адпаведнасці з узроўнем падрыхтоўкі па рускай мове.

Заняткі праводзяцца 5 дзён на тыдзень у групах да 8 чалавек ці індывідуальна. Агульная колькасць вучэбных гадзін у тыдзень – 24.

Колькасць слухачоў у групе і кошт навучання залежаць ад колькасці заяў, якія паступілі, і перыяду (колькасці гадзін) навучання на курсах.

На курсах працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, якія маюць шматгадовы досвед працы з замежнымі студэнтамі як у вну Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой. Многія з іх з’яўляюцца аўтарамі арыгінальных методык выкладання рускай мовы як замежнай, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Прадастаўленне інтэрната на час навучання на курсах залежыць ад наяўнасці свабодных месцаў. Пражыванне ў інтэрнаце платнае, памер аплаты не ўваходзіць у кошт навучання і складае ў сярэднім ад 40 да 50 дал. ЗША ў месяц.

Кошт навучання на курсах вызначаецца загадам рэктара і прыведзены на інфармацыйнай старонцы "Моўныя курсы" рубрыка "Замежных грамадзянам " падрубрыка " Кошт навучання". Аплата навучання ажыццяўляецца адзіным плацяжом на этапе афармлення загаду аб залічэнні.

На занятках па рускай мове як замежнай слухачы не толькі ўдасканаляць веды па граматыцы рускай мовы, але і пазнаёмяцца з рускай і беларускай літаратурай, культурай, традыцыямі і нацыянальнымі асаблівасцямі беларускага народа.

Для слухачоў курсаў рускай мовы кафедра беларускай і рускай моў праводзіць  экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, арганізуюць наведванне тэатраў і музеяў у г.Мінску. З арганізацыяй пазавучэбнага часу можна азнаёміцца на інфармацыйнай старонцы "Вольны час і адпачынак"рубрыка "Замежных грамадзянам " падрубрыка "Пражыванне і вольны час".

З парадкам прыёму замежных грамадзян на курсы рускай мовы можна азнаёміцца на інфармацыйнай старонцы "Моўныя курсы" рубрыка "Замежных грамадзянам " падрубрыка "Паступленне".

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi 22а, корпус 3, к. 246

Тэл.: +375 17 209 79 71

Пошта: dinu@bseu.by


Ёсць пытанні — задай іх нам!


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь