Парадак прыёму
ва ўніверсітэт замежных грамадзян на моўныя курсы

Для навучання на курсах неабходна адправіць на электронную пошту дэканата па рабоце з замежнымі навучэнцамі адсканаваныя копіі наступных дакументаў:

1. запоўненай формы заявы на навучанне на курсах;
2. старонак пашпарта з асабістай інфармацыяй (з указаннем поўнага імя лацінскімі літарамі, нумару пашпарта, тэрміну яго дзеяння, краіны) і іх перакладу на рускую мову;
3. дакументаў аб адукацыі, іх заверанага перакладу на рускую мову;
4. медыцынскага сертыфіката аб стане здароўя (адсутнасць захворванняў на ВІЧ, туберкулёз, гепатыт) і магчымасці пражывання ў кліматычных умовах Рэспублікі Беларусь, яго заверанага перакладу на рускую мову.

Вышэйназваныя дакументы неабходна накіраваць як мінімум за 1 месяц да пачатку працы курсаў для афармлення афіцыйнага запрашэння, неабходнага для атрымання вучэбнай візы. Запрашэнне высылаецца на адрас, указаны ў заяве, заказным лістом. У выпадку аплаты заяўнікам магчымая адпраўка запрашэння праз DHL або аналагічную паштовую службу.

Па прыбыцці ва ўніверсітэт неабходна разам з арыгіналам запрашэння прадставіць у дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі арыгіналы ўсіх вышэйназваных дакументаў, іх натарыяльна завераныя пераклады на рускую мову, 10 фотаздымкаў памерам 3 х 4 см.

ДА ЎВАГІ ЎСІХ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН, ЯКІЯ ЖАДАЮЦЬ НАВУЧАЦЦА Ў БДЭУ!

Да пачатку заняткаў студэнты дзённай формы навучання і слухачы падрыхтоўчага аддзялення, курсаў рускай мовы абавязаны прайсці медыцынскі агляд у гарадской студэнцкай паліклініцы (гэтая паслуга платная, яе кошт складае ад 90 да 100 дал. ЗША).

Уезд у Рэспубліку Беларусь і выезд на радзіму ажыццяўляецца за кошт замежных грамадзян. Усе замежныя грамадзяне, якія прыбылі на навучанне ва ўніверсітэт, абавязаны на працягу трох дзён пасля перасячэння мяжы звярнуцца ў вучэбна-метадычнае ўпраўленне па міжнародных сувязях БДЭУ (навучальны корпус № 2, каб. 15) для рэгістрацыі часовага знаходжання і часовага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Кошт рэгістрацыі часовага знаходжання складае прыкладна 12 дал. ЗША, часовага пражывання – прыкладна 40 дал. ЗША.

Адсутнасць рэгістрацыі з’яўляецца парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, што цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць і разгляд пытання далейшага навучання ва ўніверсітэце.

Контакты

Адрес: пр. Партизанский 22а, корпус 3, к. 246

Тел.: +375 17 209 79 71

Почта: dinu@bseu.by


Есть вопросы — задай их нам!

 

Академия МВД Республики Беларусь Барановичский государственный университет Белорусский государственный университет культуры и искусств Белоруcский государственный университет транспорта Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Брестский государственный технический университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Академия управления при Президенте Республики Беларусь