9-09-0311-04 Эканоміка ў знешнеэканамічнай дзейнасці

Спецыяльнасць перападрыхтоўкі 9-09-0311-04 «Эканоміка ў знешнеэканамічнай дзейнасці» адносіцца да групы спецыяльнасцей «Эканоміка» напрамкі адукацыі «Сацыяльныя і паводніцкія навукі».

Тэрмін навучання - 18 месяцаў. Пасля заканчэння навучання слухачам, якія прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы ўстаноўленага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі - эканаміст.

Навучанне па дадзенай спецыяльнасці дазваляе сфарміраваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне планавання, аналізу вынікаў, уліку і кантролю ў знешнеэканамічнай дзейнасці.

Выпускнікі спецыяльнасці «Эканоміка ў знешнеэканамічнай дзейнасці» могуць паспяхова:
а) выконваць эканамічныя разлікі па знешнеэканамічных кантрактах і планаваць знешнеэканамічную дзейнасць;
б) ажыццяўляць эканамічны аналіз дзейнасці на знешніх рынках, выяўляць рэзервы вытворчасці і распрацоўваць меры па забеспячэнні эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці;
в) выбіраць аптымальныя інструменты рэгулявання і кантраляваць правільнасць ажыццяўлення разліковых аперацый у знешнеэканамічнай дзейнасці;
г) вызначаць аптымальны выбар канкурэнтных стратэгій у знешнеэканамічнай дзейнасці і праводзіць эканамічнае абгрунтаванне інвестыцыйных праектаў;
д) валодаць сучаснымі сродкамі ўліку знешнеэканамічных аперацый.

У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:

1. Ідэалогія беларускай дзяржавы.
2. Прававыя аспекты прафесійнай дзейнасці.
3. Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.
4. Процідзеянне карупцыі і папярэджанне карупцыйных рызык у прафесійнай дзейнасці.
5. Ахова працы ў прафесійнай дзейнасці.
6. Нацыянальная эканоміка Беларусі.
7. Асновы статыстыкі.
8. Цэнаўтварэнне.
9. Падаткі і падаткаабкладанне.
10. Фінансы і фінансавы менеджмент.
11. Эканоміка арганізацыі.
12. Бухгалтарскі ўлік.
13. Менеджмент і канкурэнтныя стратэгіі.
14. Міжнародная эканоміка.
15. Крэдытныя і разліковыя аперацыі ў знешнеэканамічнай дзейнасці.
16. Міжнародная інвестыцыйная дзейнасць і фінансавыя рынкі.
17. Эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю.
18. Бізнес-планаванне.
19. Маркетынг у знешнеэканамічнай дзейнасці.
20. Аналіз гаспадарчай дзейнасці.
21. Асновы лагістыкі.
22. Міжнародны бізнэс.


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь