Перападрыхтоўка на базе вышэйшай адукацыі
Прыём дакументаў: ПА 20.12.2024 УКЛЮЧНА
Дакументы,
якiя прадстаўляюцца ў прыёмную камісію:
- заява;
- арыгінал і копія дакумента аб адукацыі, які пацвярджае атрыманне вышэйшай адукацыі;
- пры прыёме асоб з ліку студэнтаў, курсантаў, слухачоў, якія атрымліваюць першую агульную вышэйшую адукацыю, спецыяльную вышэйшую адукацыю па накіраванні адукацыі «Ахова здароўя», апошніх двух курсаў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы бакалаўрыяту або бесперапыннай адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі, – пісьмовая згода (дазвол) кіраўніка ўстановы адукацыі (для студэнтаў БДЭУ – дэкана факультэта), у якой атрымліваюць адукацыю дадзеныя катэгорыі навучэнцаў, з указаннем атрыманай спецыяльнасці асноўнай адукацыі, курса навучання;
- дзве фатаграфіі памерам 3x4;
- арыгінал і копія пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў арганізацыях замежных дзяржаў);
- копія дакумента, які пацвярджае асобу, з прад'яўленнем арыгінала.
Спецыяльнасці
Спецыяльнасць |
Квалiфiкацыя |
Тэрмін навучання |
банкаўская справа |
спецыялiст банкаўскай справы |
18 |
бухгалтарскi ўлiк i аналіз |
бухгалтар-эканамiст |
18 |
бізнес-iнфарматыка |
менеджэр-эканамiст |
18 |
лагiстыка |
лагіст. эканамiст |
18 |
маркетынг |
маркетолаг |
18 |
правазнаўства |
юрыст |
15,5 |
эканомiка i кiраванне ў прадпрымальнiцкай дзейнасцi |
эканамiст |
18 |
эканомiка ў знешнеэканамiчнай дзейнасцi |
эканамiст |
18 |
інтэрнэт-маркетынг |
спецыяліст па інтэрнэт-маркетынгу |
15 |
фiнансы i крэдыт |
эканамiст |
21,5 |
Кошт
Арыенціровачны кошт навучання: ад 2 700 руб. у 4-6 этапаў (для студэнтаў БДЭУ знiжка).
Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі.
Падрабязней
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99