Кафедра бухгалтарскага ўліку, эканомікі і права
Загадчык кафедры – Бадакова Вольга Вітальеўна, кандыдат юрыдычных навук.
Кафедра функцыянуе ў складзе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў (ІПК і ПЭК) з 1 верасня 2020 г., створана ў выніку аб'яднання дзвюх кафедр «Бухгалтарскага ўліку, кантролю і фінансаў» і «Эканомікі прадпрымальніцтва і права».
Кафедра бухгалтарскага ўліку, эканомікі і права з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі і забяспечвае адукацыйны працэс па адукацыйных праграмах перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, стажыроўкі, навучальных курсаў.
За кафедрай замацаваны ўсе навучальныя дысцыпліны, якія выкладаюцца ў рамках ажыццяўлення адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю.
У штаце кафедры працуюць дацэнты, кандыдаты навук, якія маюць багаты досвед навуковай, педагагічнай і практычнай працы. На ўмовах работы па сумяшчальніцтве прыцягваюцца найбольш кваліфікаваныя выкладчыкі БДЭУ і іншых устаноў адукацыі, а таксама спецыялісты-практыкі.
Кафедра з'яўляецца адказнай за распрацоўку і вядзенне адукацыйных стандартаў і прыкладных навучальных планаў па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі «Банкаўская справа», «Бухгалтарскі ўлік і аналіз», «Лагістыка», «Маркетынг», «Міжнародны маркетынг», «Эканоміка ў знешнеэканамічнай дзейнасці», «Эканоміка і кіраванне ў прадпрымальніцкай дзейнасці».
Кафедрай ажыццяўляецца навукова-даследчая работа па тэме: «Фактары эканамічнага росту Рэспублікі Беларусь – павышэнне ўзроўню тэхналагічнасці вытворчасцей, інвестыцыйнай актыўнасці прадпрыемстваў і зніжэнне ўсіх відаў затрат: прававыя, кіраўнічыя і ўлікова-эканамічныя аспекты».
Вучэбна-метадычная літаратура, падрыхтаваная і выдадзеная выкладчыкамі кафедры ў 2021-2026 гг.:
- Бодакова, О. В. Гражданский и хозяйственный процесс: Общая часть : пособие / О. В. Бодакова. – 3-е изд., тип. – Минск : Акад. упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2021. – 230 с.
- Бодакова, О. В. Хозяйственный процесс : пособие / О. В. Бодакова. – 4-е изд., исправл. и перераб. – Минск : Акад. упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2021. – 305 с.
- Голуб, Л. К. Бухгалтерский учет : учеб. пособие / Л. К. Голуб,
С. К. Маталыцкая. – Минск : БГЭУ, 2024. – 158 с. - Маталыцкая, С. К. Бухгалтерский учет в предпринимательской деятельности : учеб.-метод. пособие / С. К. Маталыцкая [и др.]. – Минск : БГЭУ, 2021. – 235 с.
- Глушаков, В. Е. Стратегический маркетинг : сб. кейсов / В. Е. Глушаков. – Минск : БГЭУ, 2023. – 85 с.
- Глушаков, В. Е. Управление изменениями в бизнесе : курс лекций /
В. Е. Глушаков. – Минск : БГЭУ, 2021. – 173 с. - Говзич, В. Г. Правовое обеспечение государственно-частного партнерства [Электронный ресурс] : электрон. учеб.-метод. комплекс / В. Г. Говзич. – Минск : Акад. упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2022. – 56 с.
- Говзич, В. Г. Правовое регулирование хозяйственной деятельности : учеб.-метод. пособие / В. Г. Говзич, И. С. Тибец. – Минск : БГЭУ, 2023. – 91 с.
- Григорьева, Е. Н. Налоговое право : учеб.-метод. пособие /
Е. Н. Григорьева, А. А. Пилипенко. – Минск : БГЭУ, 2021. – 166 с. - Левкович, О. А. Бухгалтерский учет : учеб. пособие / О. А. Левкович,
И. Н. Бурцева. – 15-е изд., перераб. и доп. – Минск : Амалфея, 2023. – 660 с. - Левкович, О. А. Сборник задач по бухгалтерскому учету / О. А. Левкович, И. Н. Бурцева. – 16-е изд., перераб. и доп. – Минск : Амалфея, 2023. – 420 с.
- Манкевич, И. П. Природоресурсное право : учеб.-метод. пособие /
И. П. Манкевич. – Минск : БГЭУ, 2021. – 165 с. - Манкевич, И. П. Экологическое право : учеб.-метод. пособие /
И. П. Манкевич. – Минск : БГЭУ, 2022. – 171 с. - Панков, Д. А. Калькулирование и ценообразование : учеб.-метод. пособие / Д. А. Панков, Л. В. Пашковская. – Минск : Белпринт, 2025. – 168 с.
- Цыганков, Д. Г. Административное право : учеб.-метод. пособие /
Д. Г. Цыганков, Т. М. Пехота. – Минск : БГЭУ, 2022. – 159 с. - Шаврук, Е. Ю. Реклама в сети Интернет : учеб.-метод. пособие /
Е. Ю. Шаврук. – Минск : БГЭУ, 2023. – 71 с. - Шафалович, А. А. Юридическая этика : учеб. пособие / А. А. Шафалович, О. В. Бодакова. – Минск : РИВШ, 2024. – 192 с.




















Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99