Агульная інфармацыя
Упраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце рэалізуе дзяржаўную палітыку ў галіне ідэалогіі беларускай дзяржавы, адукацыі, выхавання, ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце.
У структуру Упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ўваходзяць:
- Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба;
- Музей гісторыі БДЭУ;
- Студэнцкі клуб;
- Спартыўны клуб.
Задачы:
- арганізацыя эфектыўнай сістэмы ідэалагічнай работы з працоўным калектывам і выхавання з навучэнцамі, фарміраванне ў работнікаў і навучэнцаў універсітэта грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
- забеспячэнне ва ўніверсітэце арганізацыйнага, інфармацыйна-аналітычнага, метадычнага суправаджэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў адпаведнасці з дзяржаўнымі прыярытэтамі ў галіне ідэалогіі, адукацыі і выхавання, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь;
- аналіз эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце;
- стварэнне ўмоў для фарміравання рознабакова развітай, маральна сталай, ідэалагічна ўстойлівай асобы навучэнца, яе сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі;
- фарміраванне высокай маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, выхаванне пачуцця нацыянальнага гонару за прыналежнасць да сваёй дзяржавы, гісторыі і культуры беларускага народа, умацаванне каштоўнасных установак у частцы свядомых і добрасумленных адносін да працы ў працоўным і студэнцкім калектывах;
- арганізацыя работы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, фарміраванне прававой культуры ў студэнтаў і работнікаў універсітэта, своечасовае рэагаванне на факты супрацьпраўных дзеянняў;
- стварэнне ўмоў для прадуктыўнага ўзаемадзеяння і аказанне метадычнага садзейнічання развіццю грамадскіх аб’яднанняў, студэнцкіх саветаў, іншых студэнцкіх фарміраванняў;
- аказанне псіхалагічнай дапамогі, забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і сацыяльнай абароны навучэнцаў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- каардынацыя ідэалагічнай работы з працоўным калектывам і выхаваўчай работы са студэнтамі;
- распрацоўка і рэалізацыя праграм, планаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце, аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі ў планаванні работы ўдзельнікам адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
- арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне ідэалагічнай, выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай работы ўдзельнікаў адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
- арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў ідэалагічнага і выхаваўчага характару;
- арганізацыйнае суправаджэнне ў правядзенні адзіных дзён інфармавання і садзейнічанне дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкай групы ўніверсітэта;
- каардынацыя дзейнасці намеснікаў дэканаў факультэтаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, куратараў вучэбных груп, выхавальнікаў у інтэрнаце, іншых педагагічных работнікаў, якія курыруюць і ажыццяўляюць выхаваўчую і ідэалагічную работу;
- каардынацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў універсітэта, выяўленне навучэнцаў з лідэрскімі якасцямі, уключэнне іх у грамадска-карысную дзейнасць;
- сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне выхаваўчай работы з навучэнцамі;
- арганізацыя семінараў, круглых сталоў, дыялогавых пляцовак, нарад і іншых мерапрыемстваў у сферы ідэалагічнай і выхаваўчай работы, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
- вывучэнне перадавога вопыту і інавацый у галіне ідэалагічнай і выхаваўчай работы, укараненне іх у практыку.
Мы імкнемся да стварэння спрыяльных і эфектыўных умоў для фарміравання рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы, грамадзяніна сваёй краіны, здольнага да прафесійнай і грамадскай дзейнасці ў пастаянна зменлівых умовах сучаснага грамадства.
Тэл.: (+375 17) 209-88-1
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99