Курсы замежных моў
Мы прапануем індывідуальнае і карпаратыўнае навучанне.Запрашаюцца навучэнцы старэйшых класаў школ, студэнты і ўсе грамадзяне, якія жадаюць вывучыць размоўную замежную мову або павысіць ступень моўнай падрыхтоўкі ў галіне дзелавой лексікі да прафесійнага ўзроўню.
На шляху да прафесійнага авалодання замежнай мовай у нас створаны наступныя групы:
- для навучэнцаў старэйшых класаў: прафесійна-арыентаваная падрыхтоўка для паступлення на факультэт міжнародных бізнес-камунікацый;
- для студэнтаў 1 курса:
- з мэтай развіцця ўменняў і навыкаў вуснага маўлення, ліквідацыі праблем па граматыцы, лексіцы, аўдзіраванні і перакладзе;
- для студэнтаў 2-4 курсаў:
- для паглыбленага прафесійна арыентаванага курса;
- па падрыхтоўцы для заняткаў у магістратуры;
- для карпаратыўнага навучання.
Запрашаюцца спецыялісты прадпрыемстваў, арганізацый і фірмаў, якія займаюцца знешнеэканамічнай, банкаўскай, камерцыйнай, юрыдычнай дзейнасцю, маркетынгам, менеджментам; тыя, хто толькі пачаў вывучаць замежную мову, і хто вывучаў яе раней.
З дапамогай нашых курсаў Вы зможаце паспяхова здаць кандыдацкі мінімум! Спецыяльна для нашых кліентаў існуе гнуткая сістэма аплаты. Колькасць слухачоў у групе: ад 2 да 10 чалавек. Пачатак заняткаў па меры камплектацыі груп. Для студэнтаў завочнай формы навучання факультэтаў камерцыі і турыстычнай індустрыі і МЭА мы прапануем вывучэнне другой замежнай мовы. Для студэнтаў, замежных грамадзян - дадатковыя заняткі па дысцыплінах «Руская мова як замежная», « Беларуская мова як замежная» і «Матэматыка».
Мы таксама праводзім падрыхтоўку да экзамену па замежнай мове на ўзровень валодання мовай у адпаведнасці з «Агульнаеўрапейскімі кампетэнцыямі валодання замежнай мовай» (CEFR)
Мовы, на якіх праходзіць навучанне:
- англійская;
- іспанская;
- італьянская;
- кітайская;
- нямецкая;
- польская;
- партугальская;
- руская (як замежная);
- французская;
- японская.
На факультэце працуюць цэнтры па вывучэнні мовы і культуры:
- кабінет Канфуцыя пры УА «Інстытут Канфуцыя БДУ»;
- цэнтр лацінаамерыканскіх даследаванняў;
- цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы;
- вучэбна-практычны цэнтр міжкультурнай дзелавой камунікацыі (пры кафедры дзелавой англійскай мовы).
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99