01.03.2018
БДЭУ адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы агульнаўніверсітэцкай дыктоўкай

21 лютага студэнты, выкладчыкі самых розных дысцыплін, супрацоўнікі падраздзяленняў і члены рэктарата сабраліся, каб напісаць дыктоўку на беларускай мове. Такім чынам у БДЭУ было вырашана адсвяткаваць Міжнародны дзень роднай мовы.
Нягледзячы на тое, што БДЭУ ў большасці выклікае асацыяцыі толькі з эканомікай, падобныя мерапрыемствы тут не рэдкасць. У БДЭУ ўжо 15 гадоў існуе факультэт міжнародных бізнес-камунікацый, які займаецца сур’ёзнай падрыхтоўкай спецыялістаў моўнага профілю. Ва ўніверсітэце лічаць, што менавіта праз пазнанне мовы студэнт больш дасканала зразумее культуру і гісторыю сваёй краіны.
Універсітэт пастаянна ладзіць тэматычныя мерапрыемствы з нагоды гэтага свята. Арганізоўваюцца выставы, конкурсы, запісваюцца беларускамоўныя эфіры для мясцовага студэнцкага радыё. Аднак агульнаўніверсітэцкая беларуская дыктоўка стане новай культурнай традыцыяй БДЭУ, якая аб’яднае студэнтаў, выкладчыкаў і , будзем спадзявацца, выпускнікоў.
Тел./факс.: (+375 17) 209-88-16
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99