Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба
Кіраўнік:
Шмарлоўская Надзея Мікалаеўна
Адрас: пр. Партызанскi, 26, корпус №1,пак.702
Тэл.:+375 17 229 12 61
E-mail:spps@bseu.by
Ва ўніверсітэце працуе сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, галоўная мэта якой – дапамагчы людзям, што апынуліся ў сітуацыі розных псіхалагічных цяжкасцяў.Вы можаце звярнуцца да педагога-псіхолага, калі не ведаеце, як паступіць, калі вычарпаны ўсе магчымасці самастойна справіцца з праблемай.
За дапамогай да педагога-псіхолага Вы мажаце звярнуцца, калі знаходзіцеся ў стане душэўнага засмучэння, калі вам задецца, што Вы недастаткова эфектыўныя ў асабістай, прафесійнай ці сацыяльнай сферах.
Спецыялісты нашай службы дапамогуць Вам наладзіць узаемаадносіны з іншымі людзьмі. Мы дапаможам Вам пазбавіцца страху і адмоўных эмоцый. Падкажам, як абыходзіць няўдачы бокам і паверыць у свае сілы. Вы заўсёды можаце разлічваць на нашу эмацыйную падтрымку і ўвагу да Вашых праблем, на павагу Вашых інтарэсаў і поўную канфідэнцыйнасць.
Напрамкі дзейнасці:
Работа па абароне правоў і законных інтарэсаў студэнтаў: дадзены накірунак уключае работу па абароне правоў дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў, непаўналетніх, якім патрэбна дапамога дзяржавы (дзеці, якія знаходзяцца у сацыяльна небяспечным становішчы, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
Дыягнастычны: выяўленне сацыяльна-псіхалагічных праблем, што ўзнікаюць у працэсе навучання, дыягностыка працэса адаптацыі студэнтаў 1 курса да навучання ва ўніверсітэце; маніторынг ідэялагічнай і выхаваўчай работы ВНУ, сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне вучэбна-выхаваўчай работы са студэнтамі.
Кансультатыўны: індывідуальнае кансультаванне студэнтаў і супрацоўнікаў БДЭУ па актуальнах праблемах асабістага і прафесіянальнага развіцця.
Карэкцыйна-развіваючы: дадзены від дзейнасці садзейнічае працэсу развіцця асобы студэнта, стабілізацыі псіхаэмацыйнага стану, прафесійнага станаўлення навукоўца, а таксама садзейнічае актыўнаму далучэнню студэнтаў у групавы працэс узаемаадносін, у аснове якіх ляжыць механізм, што навучае будаваць мадэлі паводзін і карэкцыі асабістых аспектаў эмацыйна-валявой, камунікацыйнай і іншых сфер асобы.
Прафілактыка і асвета: лекцыі, гутаркі, семінары, трэнінгі па актуальных праблемах, пашырэнне кола псіхалагічных ведаў і ўменняў з мэтай прымянення іх у прафесійнай дзейнасці педагагічных работнікаў.
За больш падрабязным і дадатковым матэрыялам па псіхапрафілактыцы і псіхолага-педагагічнай асвеце звяртацца ў сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную службу пр. Партызанскі, 26, корпус №1, каб.702 Тэл.:+375 17 229 12 61
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99