Валанцёрская дзейнасць
студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта
Валанцёры БДЭУ прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафон
12 верасня ў рамках святкавання Дня горада адбыўся Мінскі паўмарафон, які рэгулярна праводзіцца з 2013 года. Тысячы ўдзельнікаў скарысталіся шанцам праверыць свае сілы на дыстанцыях 21,1 км, 10,5 км і 5,5 км, а таксама палюбавацца выдатнымі мясцінамі цэнтральнай частцы горада.
У гэтым годзе ў паўмарафон прынялі ўдзел 10 тысяч аматараў бегу з 183 гарадоў свету і 215 гарадоў Беларусі. Пераможцам на дыстанцыі 21,1 км стаў атлет з Украіны Віталь Шафар з вынікам 1 гадзіна 04 мин.15 сек, сярод жанчын - беларуска, удзельніца Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка Еўропы 2018. на марафонскай дыстанцыі ў камандным заліку Ніна Савіна.
Стала добрай традыцыяй, што ні адно масавае мерапрыемства ў Мінску не праводзіцца без дапамогі валанцёраў. Валанцёры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні паўмарафон. І калі забег стартаваў у 9.00, то збор валанцёраў быў прызначаны ў раёне Палаца спорту на 6.20. Валанцёры стаялі ўздоўж усёй трасы марафону і былі ў любы момант гатовыя не толькі адказаць на пытанні, але і падбадзёрыць удзельнікаў забегу, працягнуць бутэльку з вадой. Прафесіяналам і аматарам бегу было патрэбна ад гадзіны да некалькі гадзін, каб пераадолець дыстанцыю, а студэнты, у сваю чаргу, адпрацавалі па 6-8 гадзін у гэты нядзельны дзень.
Дзякуй, хлопцы! Вы лепшыя!
![]() |
![]() |
![]() |
Беларусь мае патрэбу не толькі ў высокакваліфікаваных спецыялістах, але і ў чалавеку-грамадзяніне, які гатовы і здольны працаваць у сучасных умовах не толькі дзеля асабістага дабрабыту, але і на карысць грамадства. Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму моладзі, яе духоўнага, маральнага і фізічнага выхавання ў наш час з’яўляюцца найважнейшымі дзяржаўнымі задачамі. Ўрадам Рэспублікі Беларусь вызначана адна з асноўных задач дзяржаўнай моладзевай палітыкі: “Выхаванне грамадзяніна-патрыёта, адухоўленага ідэалам дабра і сацыяльнай справядлівасці, які здольны тварыць і ствараць у імя Айчыны”.
У сувязі з гэтым важнае месца ў выхаваўчай рабоце БДЭУ займае валанцёрскі рух і работа па аказанні шэфскай дапамогі, заснаваная на сістэме каштоўнасцей, якія адпавядаюць агульначалавечым прынцыпам і менталітэту беларускага народа.
На пастаяннай аснове за ўніверсітэтам замацаваная сям’я вайскоўца, які загінуў у мірны час, тры інваліды Вялікай Айчыннай вайны, адзін воін-інтэрнацыяналіст: пярвічнай арганізацыей грамадзянскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, студэнтамі і выхавальнікамі інтэрнатаў арганізавана работа па наведванні ветэранаў ВАВ, сям’і загінулага ў мірны час вайскоўца, воіна-інтэрнацыяналіста і аказанні ім неабходнай дапамогі.
УВРМ арганізавана работа студэнскай моладзі па ўтрыманнні у чысціні і добраўпарадкаванні памятнага знака ва ўрочышчы Благаўшчына. Штогадова напярэдадні памятных дат (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь) да абеліска ўскладаюцца кветкі, праводзяцца мітынгі ў гонар тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Ва ўніверсітэце створаныя валанцёрскія атрады на кажным з 9-ці факультэтаў, у якіх задзейнічаны 254 студэнты. Маладыя людзі замацаваныя за інвалідамі і ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прытулкамі і дзіцячымі дамамі г. Мінска.
На высокім узроўні пастаўлена шэфская работа ў інтэрнаце № 8. Не першы год студэнты разам з выхавальніцай Шапавалавай Т.М. аказваюць дапамогу ветэрану працы Голікавай Ларысе Рыгораўне: віншуюць са святамі, дапамагаюць з уцяпленнем вокнаў, набываюць лекі, прадукты, прыбіраюць кватэру. Не радзей за два разы на месяц студэнты наведваюць выхаванцаў дзіцячага дому № 2 г. Мінска, дапамагаючы ім у падрыхтоўцы да вучобы, праводзячы канцэрты напярэдадні свят з уручэннем падарункаў і сувеніраў.
Традыцыйна, значная работа праводзіцца у рамках акцыі “Нашы дзеці”. Напярэдадні Калядаў і Новага года шэфская дапамога аказваецца шматдзетнай сям’і, якая выхоўвае 6-х дзяцей, сям’і, якая выхоўвае дзіця-інваліда, сацыяльна-педагагічнай установе з прытулкам Заводскага раёна г. Мінска, дапаможнай школе-інтэрнату № 7 г. Мінска, дому дзіцяці № 1 г. Мінска, установе аховы здароўя “2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца г. Мінска”.
Перадавыя педагагічныя тэхналогіі ў вобласці идэалагічнага выхавання студэнцкай молодзі
Ідэалагічная, выхаваўчая работа ў БДЭУ праводзіцца ў адпаведнасці з канцэптуальна-праграмнымі дакументамі Рэспублікі Беларусь і рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі, штогадовым загадам рэктара “Аб арганізацыі ідэалагічнай, выхаваўчай работы ў БДЭУ” у навучальным годзе, і Планам ідэалагічнай, выхаваўчай работы. Непасрэднае кіраўніцтва ажыццяўляецца рэктаратам – першым прарэктарам, прафесарам Шуціліным В.Ю. і прарэктарам па выхаваўчай рабоце, дацэнтам Скрыбам С.І. праз упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю.
Для рашэння выхаваўчых задач ва ўніверсітэце сфарміравана і ажыццяўляецца ў практыцы ўсіх структурных падраздзяленняў сістэма арганізацыі і вядзення ідэалагічнай работы са студэнцкай молоддзю, якая ўклюяае ў сябе некалькі ўзроўняў: 1-ы узровень – рэктарат; 2-і узровень- упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю, дэканаты; 3-і узровень – кафедры (выкладчыкі, куратары вучэбных груп), інтэрнаты (выхавальнікі); 4-ы узровень – калегіяльныя органы (Каардынацыйны студэнцкі савет, студэнцкія саветы факультэтаў, студэнцкія саветы інтэрнатаў) і моладзевыя грамадскія аб’яднанні (БРСМ, пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў).
Каардынатарам ідэалагічнай, выхаваўчай работы ва ўніверсітэце з’яўляецца ўпраўленне выхаваўчай работы з молоддзю, якое арганізуе сваю дзейнасць з мэтай захавання і развіцця
традыцый моладзевага руху універсітэта і рэалізацыі сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў сферы адукацыі, выхавання і сацыяльнай абароны студэнцкай моладзі.
Зацверджаныя і рэалізоўваюцца асноватворныя дакументы арганізацыйна-метадычнага забеспячэння ідэалагічнай, выхаваўчай работы, распрацаваныя на аснове нарматыўна-прававых дакументаў і рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю распрацаваныя і выдадзеныя “Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне ідэалагічнай, выхаваўчай работы ў БДЭУ”, “Праграма ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ва ўмовах БДЭЎ”, “Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне ідэалагічнай, выхаваўчай работы ва ўмовах студэнцкіх інтэрнатаў БДЭУ”, дакументы, што рэгламентуюць дзейнасць калегіяльных органаў студэнцкага самакіравання; Правілы ўнутранага распарадку БДЭУ. Для эфектыўнай арганізацыі і правядзення ідэалагічнай работы на кафедры, у інтэрнаце распрацаваныя метадычныя рэкамендацыі для ўдзельнікаў выхаваўчага працэсу.
Падрыхтаваныя і паспяхова праведзеныя міжуніверсітэцкія канфэрэнцыі “Шляхі павышэння эфектыўнасці ідэалагічнай, выхаваўчай работы ва ўніверсітэце”, “Шляхі ўдасканалення ідэалагічнай, выхаваўчай работы ва ўніверсітэце”, “Ідеалагічная, выхаваўчая работа ў ВНУ: формы, метады, тэхналогіі”, матэрыялы якіх выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці.
Упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю распрацаваныя і выкарыстоўваюцца ў практыцы крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці ўдзелу прафесарска-выкладчыцкага складу, куратараў вучэбных груп, педагагічных работнікаў інтэрнатаў у ідэалагічнай, выхаваўчай рабоце універсітэта.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99