Выставачная дзейнасць
Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт вядзе актыўную дзейнасць для пашырэння адукацыйных паслуг і штогод удзельнічае ў міжнародных выставах па ўсім свеце, як у складзе калектыўнага стэнда Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, так і індывідуальна.
На 2020 год запланаваны ўдзел БДЭУ ў міжнародных выставачных мерапрыемствах за мяжой:
- выстава «Адукацыя і кар'ера-2020» (Рэспубліка Узбекістан);
- выстава «Адукацыя і кар'ера-2020» (Рэспубліка Казахстан);
- выстава «EDUCATION-2020» (Азербайджанская Рэспубліка);
- Дзень беларускіх універсітэтаў у Бельгіі;
- Дні беларускай адукацыі ў Зімбабвэ і Намібіі;
- Дні беларускай адукацыі ў Судане;
- Еўразійскі саміт па вышэйшай адукацыі ў г. Стамбуле (Турцыя);
- Сусветная выстава «ЭКСПА-2020» у г. Дубаі.
Міжнародныя выставы і прэзентацыі
3 снежня 2019 г. «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт прыняў удзел у выставе «Адукацыя», арганізаванай у рамках Дзён беларускай адукацыі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя (г. Абуджа).
19-21 лютага 2020 г. Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт прыняў удзел у Еўразійскім Саміце па вышэйшай адукацыі (EURIE) у Турэцкай Рэспубліцы (г. Стамбул).
Запрашаем спонсараў!
З 1 кастрычніка 2021 г. па 31 сакавіка 2022 г. будзе праводзіцца Сусветная выстава «ЭКСПА-2020» у г. Дубаі.
Улічваючы ўзровень і значнасць дадзенага мерапрыемства ў пашырэнні беларускіх паслуг на знешнія рынкі, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт прапануе ўсім зацікаўленым выступіць спонсарамі ўдзелу універсітэта ў «ЭКСПА-2020».
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца ў Вучэбна-метадычнае ўпраўленне па міжнародных сувязях:
пр-т Партызанскі, 26, корпус 2, каб. 3; тэл. +375 17 209 78 02.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99