ВМУ каардынацыі навучання замежных грамадзян
Створаны ў мэтах пашырэння экспарту прапанаваных Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам адукацыйных паслуг, забеспячэння якасці навучання і паляпшэння побыту замежных грамадзян, актывізацыі іх удзелу ў грамадскім жыцці ўніверсітэта. У цесным кантакце з дэканатам працуюць вучэбна-метадычнае ўпраўленне па міжнародных сувязях і супрацоўнікі ўсіх вучэбных факультэтаў. Дэкан-Каляда Алена Уладзіміраўна.
Напрамкі дзейнасці дэканата:
- арганізацыя прыёму на навучанне і засялення ў інтэрнат замежных грамадзян;
- садзейнічанне ў арганізацыi навучальнага працэсу замежных навучэнцаў на факультэтах;
- дапамога замежным навучэнцам у адаптацыі да працэсу навучання і пражывання ў Беларусі;
- кансультаванне замежных абітурыентаў па пытаннях паступлення ва ўніверсітэт і навучання;
- падтрыманне сувязі з бацькамі замежных навучэнцаў;
- кантроль якасці побыту і вольнага часу замежных навучэнцаў.
У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца на розных формах атрымання адукацыі каля 1000 грамадзян з краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі. БДЭУ прапануе кожнаму замежнаму абітурыенту шырокі выбар эканамічных факультэтаў і спецыяльнасцей. Замежныя грамадзяне робяць гэты выбар самастойна і атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў акадэмічных групах разам з беларускімі студэнтамі.
Навучанне на I-й ступені вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца толькі на рускай мове. Тым, хто паступае ў магістратуру і аспірантуру, акадэмічныя праграмы прапануюцца на рускай і англійскай мовах.
Усім, хто жадае вывучыць рускую мову, дапамагаюць кваліфікаваныя спецыялісты факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і курсаў рускай мовы як замежнай.
На працягу ўсяго перыяду навучання замежныя студэнты ўдзельнічаюць у грамадскім, навуковым, спартыўным, культурным жыцці свайго факультэта і ўніверсітэта. Разам з беларускімі студэнтамі яны выступаюць на спаборніцтвах, алімпіядах, конкурсах і перамагаюць у іх; наведваюць тэатры, выставы, арганізуюць вечары адпачынку, выязджаюць на экскурсіі. Вялікую дапамогу ў адаптацыі да новых умоў навучання і побыту аказваюць студэнцкі савет і зямляцтва, дзейнасць якіх курыруе дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі.
Мы рады вітаць усіх замежных грамадзян, якія жадаюць навучацца на беларускай зямлі, і дапамагаць ім усім, што ў нашых сілах! Да сустрэчы ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце ))):
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99