Побыт замежных навучэнцаў
Універсітэт мае добра абсталяваную матэрыяльную базу, якая забяспечвае неабходныя ўмовы для вучобы і адпачынку навучэнцаў. Студэнцкі гарадок аб’ядноўвае 9 інтэрнатаў, з якіх адзін добраўпарадкаваны будынак займаюць упершыню паступіўшыя замежныя студэнты, аспіранты, слухачы падрыхтоўчага аддзялення і курсаў рускай мовы. 2-х і 3-х мясцовыя пакоі інтэрната аб’яднаныя ў блокі па 2 пакоі. Кожны блок абсталяваны ўсімі выгодамі. На паверсе абсталяваная кухня з электрычнай плітой. Акрамя таго, замежныя студэнты могуць жыць у іншых добраўпарадкаваных інтэрнатах разам з беларускімі студэнтамі па 2-3 чалавекі ў пакоі.
![]() |
![]() |
![]() |
Наладзіць побыт і разнастаіць пазавучэбны час замежным навучэнцам дапамагаюць выхавальнік і культарганізатар інтэрната. Акрамя таго, у кожным інтэрнаце штогод абіраецца студэнцкі савет як орган студэнцкага самакіравання. Склад савета інтэрната, дзе пражываюць замежныя навучэнцы, фарміруецца з ліку студэнтаў старэйшых курсаў розных краін. Члены савета дапамагаюць замежным грамадзянам, якія толькі паступілі, адаптавацца да новых умоў пражывання, азнаёміцца з правіламі ўнутранага распарадку інтэрната, кантралююць іх выкананне, арганізуюць культурна-масавыя, спартыўныя мерапрыемствы, далучаюць замежных студэнтаў да грамадскага жыцця ўніверсітэта.





Харчаванне навучэнцаў ажыццяўляецца ва ўтульных студэнцкіх сталовых, кафэ, буфетах, кафетэрыі, якія функцыянуюць ва ўсіх вучэбных карпусах універсітэта.
![]() |
![]() |
![]() |
Для арганізацыі самастойнай працы да паслуг замежных навучэнцаў прадастаўлены бібліятэка, чытальныя залы, куткі самападрыхтоўкі ў інтэрнаце. Замежныя грамадзяне могуць карыстацца імі нароўні з беларускімі студэнтамі.
![]() |
![]() |
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99