Парадак прыёму
ва ўніверсітэт замежных грамадзян на вучэбныя факультэты і падрыхтоўчае аддзяленне

Для паступлення ў БДЭУ замежныя грамадзяне адкрываюць (пры неабходнасці) вучэбную візу на ўезд у Рэспубліку Беларусь. Такая віза адкрываецца на аснове атрыманага абітурыентам афіцыйнага запрашэння ўніверсітэта.
Для атрымання афіцыйнага запрашэння трэба не пазней за 1 кастрычніка гэтага года выслаць па факсе (+375 17) 209 79 71 або (+375 17) 209 78 19 з пазнакай “Для дэканата па рабоце з замежнымі навучэнцамі” наступныя дакументы:

1. заяву на афармленне запрашэння з пазначэннем факультэта (або падрыхтоўчага аддзялення) і спецыяльнасці (для першай ступені вышэйшай адукацыі), спецыяльнасці або магістарскай праграмы (для другой ступені вышэйшай адукацыі), формы навучання (вочна, завочна – для абітурыентаў вучэбных факультэтаў), поўнага паштовага адрасу, адрасу электроннай пошты ці нумара факса для сувязі і атрымання запрашэння;
2. копіі старонак пашпарта з асабістай інфармацыяй (з указаннем поўнага імя лацінскімі літарамі, нумара пашпарта, тэрміну яго дзеяння, краіны) і іх завераны пераклад на рускую мову;
3. копіі дакументаў аб адукацыі (поўнай сярэдняй, вышэйшай), іх завераны пераклад на рускую мову.

Пасля разгляду дасланых дакументаў Вам будзе даведзена інфармацыя аб падрыхтоўцы і адпраўцы афіцыйнага запрашэння.

Па прыбыцці ва ўніверсітэт неабходна разам з арыгіналам запрашэння прадставіць у дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі наступныя дакументы:

1. арыгінал пасведчання (дакумента) аб адукацыі і яго натарыяльна завераны пераклад на рускую мову з пералікам вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах адзнак (балаў);
2. арыгінал і натарыяльна завераную копію пасведчання аб нараджэнні;
3. медыцынскі сертыфікат аб стане здароўя (адсутнасці захворванняў на ВІЧ, туберкулёз, гепатыт, вірус Эбола*) і магчымасці пражывання ў кліматычных умовах Рэспублікі Беларусь, яго натарыяльна завераны пераклад на рускую мову;
4. пашпарт з вучэбнай візай на ўезд у Рэспубліку Беларусь;
5. 10 фотаздымкаў памерам 3 х 4 см.

* медыцынская даведка аб адсутнасці віруса Эбола прадастаўляецца па прыбыцці афрыканскімі абітурыентамі. Даведка сапраўдная на працягу 2 тыдняў з моманту выдачы.

Пачаць навучальны працэс замежны грамадзянiн можа пры выкананнi наступных умоў:

1. у дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі прадстаўлены ўсе вышэйназваныя дакументы;
2. абітурыент азнаёмлены пад роспіс з правіламі знаходжання замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь;
3. падпісаны Дагавор аб навучанні і ўнесена аплата кошту першага этапу навучання;
4. абітурыент мае медыцынскі страхавы поліс для атрымання хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі (яго набываюць у адной з дзяржаўных страхавых арганізацый);
5. Падпiсаны загад аб залiчэннi замежнага грамадзянiна на навучанне ва ўнiверсiтэт;
6. Замежны грамадзянiн прайшоў абавязковы медыцынскi агляд у гарадской студэнцкай палiклiнiцы.

Замежныя грамадзяне, якія паступаюць на першую і другую ступені вышэйшай адукацыі, праходзяць гутарку па мове навучання ў аб’ёме сярэдняй школы. Пытанні і заданні ўступнай гутаркі фіксуюцца на аркушах вуснага адказу. Абітурыенту прапануецца 5 (пяць) пытанняў (заданняў), якія ацэньваюцца баламі ад 0 (нуля) да 10 (дзесяці). Асобы, якія атрымалі адзнаку 0 (нуль), 1 (адзін), 2 (два), 3 (тры) балы, да навучання на I і II ступенях вышэйшай адукацыі не дапускаюцца.

Замежныя грамадзяне, не залічаныя па выніках гутаркі на 1-ы курс, могуць быць прынятыя для навучання на падрыхтоўчым аддзяленні ўніверсітэта ў межах наяўных месцаў
Кошт навучання замежных грамадзян:

Кантакты

Адрас: пр. Партизанский 22а, корпус 3,
к. 246

Тэл.: +375 17 209 79 71

Пошта: форма обратной связи

 

Паступленне

Дакументы

  • заяву на афармленне запрашэння;
  • заявы аб навучанні на курсах.

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь